Вы тут

«Залатая Ліцера» — у звяздоўскіх эколагаў!


Учора ў фармаце выставы «СМІ ў Беларусі» традыцыйна былі падведзены вынікі конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера».


І сёлета звяздоўцы не засталіся без узнагарод. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы сумесны праект з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі» стаў праект «Звязды» і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя «Карані і кроны». Уласны карэспандэнт «Звязды» па Магілёўскай вобласці, аўтар праекта «Глуша Адамовіча», Нэлі Зігуля стала лаўрэатам у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы гісторыка-культурнай тэматыкі». А газета «Літаратура і мастацтва», што выходзіць у Выдавецкім доме «Звязда», узяла статуэтку пераможцы ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы культурнай тэматыкі».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.