Вы тут

Гараскоп стрыжак на май


5 мая, субота. Новая прычоска дапаможа пазбавіцца ад назапашанай стомленасці, надасць сіл, стабілізуе матэрыяльнае становішча.


6 мая, нядзеля. Стрыжка спрыяе абвастрэнню прыроднай інтуіцыі. Змена адцення валасоў падвысіць самаацэнку, а таксама надасць упэўненасці, каб давесці да канца даўно задуманую справу.

7 мая, панядзелак. Сёння можна рабіць стрыжку, калі вы аддаяце перавагу лёгкім кароткім прычоскам і не адрошчваеце валасы. Любыя складаныя працэдуры лепш адкласці: набліжаецца змена месяцовай фазы.

8 мая, аўторак. Нейтральны дзень. Стрыгчыся можна, але лепш устрымацца ад выкарыстання гарачых прыбораў для ўкладкі, бо можна нашкодзіць валасам.

9 мая, серада. Сёння не рэкамендуецца рабіць стрыжку — гэта можа адмоўна адбіцца на вашым унутраным стане і нават увесці ў дэпрэсію. Не варта таксама кардынальна мяняць колер валасоў.

10 мая, чацвер. Неспрыяльны дзень для стрыжкі і іншых маніпуляцый з валасамі.

11 мая, пятніца. Неспрыяльны дзень для наведвання цырульні. Калі падстрыгчыся ў гэты дзень, валасы могуць стаць тонкімі, ломкімі і пачаць выпадаць.

12 мая, субота. Візіт да цырульніка лепш перанесці на іншы дзень. Сёння прычоска атрымаецца зусім не такой, як вы сабе ўяўляеце, і можа сур'ёзна знерваваць. Не варта таксама фарбаваць валасы, бо можа расчараваць колер, які атрымаецца.

13 мая, нядзеля. Стрыжка, зробленая сёння, спрыяльна паўплывае на рост валасоў і дапаможа пазбегнуць праблем са здароўем.

14 мая, панядзелак. Стрыгчы валасы сёння не рэкамендуецца, але, калі раптам узнікне такая неабходнасць, памятайце, што астрыгчы можна не больш за тры сантыметры валасоў.

15 мая, аўторак. Неспрыяльны дзень для паходу ў салон. Стрыжка можа негатыўна адбіцца на вашым здароўі і ўзаемаадносінах з роднымі і блізкімі.

16 мая, серада. Добры дзень для стрыжкі, можаце смела адпраўляцца да цырульніка. У яго атрымаецца зрабіць вас яшчэ больш прывабнымі. Фарбавацца лепш у натуральныя колеры.

17 мая, чацвер. Сёння агульны стан валасоў не зменіць ніякая працэдура, няхай гэта будзе стрыжка ці афарбоўка, можна проста змяніць стрыжку ці колер.

18 мая, пятніца. Сёння не рэкамендуецца рабіць стрыжку — гэта можа негатыўна адбіцца на вашым здароўі.

19 мая, субота. Не рэкамендуецца праводзіць якія-небудзь маніпуляцыі з валасамі. Лічыцца, што разам з валасамі можна зрэзаць уласны поспех і нават лёс.

20 мая, нядзеля. Стрыжка атрымаецца ўдалай, валасы стануць гусцейшымі, карані ўмацуюцца. Але рост валасоў будзе больш павольны, што на руку тым, хто наведвае цырульню для пастаяннай карэкцыі прычоскі.

21 мая, панядзелак. Сёння стрыжка не толькі забяспечыць добрую форму, але і будзе станоўча ўплываць на здароўе валасоў.

22 мая, аўторак. Спрыяльны дзень для стварэння новага вобраза з дапамогай афарбоўкі валасоў.

23 мая, серада. Выдатны час схадзіць у салон. Стрыжка дадасць прывабнасці, упэўненасці, сіл і здароўя.

24 мая, чацвер. Стрыжка сёння вельмі спрыяльная — яна падыме вам настрой і прыцягне пазітыўную энергію.

25 мая, пятніца. Сёння не рэкамендуецца стрыгчыся тым, каго ўсё задавальняе ў жыцці.

26 мая, субота. Наведванне цырульні лепш адкласці. Прычоска, можа, і спадабаецца, але змена іміджу прывядзе да непажаданых зрухаў у жыцці.

27 мая, нядзеля. Усе, хто пабывае ў гэты дзень у цырульніцкім салоне, на працягу доўгага часу будуць уражваць навакольных незвычайным абаяннем, прыгажосцю і свежасцю вобраза.

28 мая, панядзелак. Калі ў вас на душы «камень», «скрабуць кошкі» або жудасна мучыць сумленне, то лепш пастрыгчыся менавіта сёння, тады разам з часткай валасоў вы зможаце пазбавіцца ад усяго назапашанага ўнутры вас негатыву і адчуць сябе абноўленым чалавекам.

29 мая, аўторак. Стрыгчыся ў гэты дзень непажадана. У плане прыгажосці стрыжка хутка расчаруе, а з эзатэрычнага пункту гледжання яна яшчэ і можа ўключыць ланцужок няўдач.

30 мая, серада. Нейтральны дзень для стрыжкі.

31 мая, чацвер. Спрыяльны дзень. Калі ў вас праблемы са здароўем, то стрыжка можа дапамагчы вылечыцца. А таксама прыцягне грошы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».