Вы тут

Як умацаваць прэстыж раёна?


Адказ на гэтае пытанне мы знайшлі ў Светлагорскім раёне Гомельшчыны.

Летась па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Горад культуры» ў намінацыі «Найлепшы горад раённага падпарадкавання» пераможцам прызнаны Светлагорск. У Год малой радзімы тут таксама ажыццяўляецца маштабная работа па добраўпарадкаванні не толькі райцэнтра, але і сельскіх населеных пунктаў.


Старшыня Светлагорскага райвыканкама Дзмітрый АЛЕЙНІКАЎ адзначае, што сёлета важна не дапусціць зніжэння дасягнутых вынікаў і ў аграпрамысловым комплексе, а таксама стварыць спрыяльныя ўмовы для адкрыцця новых прадпрыемстваў.

— У нас атрымалася летась захаваць станоўчую дынаміку самых важных кірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і забяспечыць выкананне прагнозных паказчыкаў па экспарце тавараў, вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, па ўводзе ў дзеянне жылых дамоў. У 2017-м з'явіліся 26 новых арганізацый, у тым ліку 11 — у вытворчай сферы. Зарэгістравана 236 індывідуальных прадпрымальнікаў. На суму больш за 400 млн рублёў выраблена прамысловай прадукцыі. Аб'ёмы прамысловай вытворчасці ў фактычных цэнах павялічыліся на 11 %.

Па­мят­ны знак «Баг­ра­ці­ён» ад­кры­ты ў юбі­лей­ны год 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. Апе­ра­цыя «Баг­ра­ці­ён» — са­мая ўда­лая лет­няя ва­ен­ная апе­ра­цыя Са­вец­ка­га Са­ю­за ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не. На тэ­ры­то­рыі ме­ма­ры­я­ла зна­хо­дзіц­ца му­зей, а так­са­ма блін­да­жы і фраг­мен­ты ва­ен­на-ін­жы­нер­ных пе­ра­праў, узо­ры ба­я­вой тэх­ні­кі і ўзбра­ен­няў.

Ра­ка Бя­рэ­зі­на.

— Якія інвестыцыйныя праекты рэалізоўваюцца прамысловымі прадпрыемствамі раёна?

— У адкрытым акцыянерным таварыстве «Светлагорскхімвалакно» ўжо створана больш за сорак новых працоўных месцаў. Там уведзена ў эксплуатацыю ўстаноўка па рэгенерацыі адходаў ацэтону, пашырана вытворчасць мяккіх разавых кантэйнераў тыпу «біг-бег», у стадыі рэалізацыі праект «Пашырэнне вытворчасці нятканых матэрыялаў будаўнічага прызначэння». У адкрытым акцыянерным таварыстве «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» завяршаецца рэалізацыя праекта «Будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы» магутнасцю 400 тысяч тон у год. Увогуле ж летась за кошт стварэння новай вытворчасці з'явілася 67 новых працоўных месцаў. Прадпрыемствы раёна выходзяць на новыя рынкі. Дзевяць краін у 2017 годзе сталі партнёрамі па знешнеэканамічнай дзейнасці. У іх ліку Азербайджан, Сербія, Кіпр, Македонія. У параўнанні з 2016 годам у раёне павялічыўся экспарт турыстычных, будаўнічых, дзелавых паслуг, а таксама паслуг аховы здароўя.

Вят­рак — га­лоў­ная вы­дат­насць ся­дзі­бы «Мі­ко­лін Вост­раў». 27-мет­ро­вы млын быў па­бу­да­ва­ны ў ХІХ ста­год­дзі і з'яў­ля­ец­ца гіс­то­ры­ка-куль­тур­най каш­тоў­нас­цю на­шай кра­і­ны.

— Якія тэндэнцыі назіраюцца ў сельскай гаспадарцы?

— На ўзроўні больш чым 105 % тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці прадукцыі ў грамадскім сектары, вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і раслінаводства. У гаспадарках Светлагоршчыны праведзена значная работа па абнаўленні тэхнічнай базы і рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб'ектаў. Летась працаўнікамі вёскі выраблена 55 тысяч тон малака, вырашчана амаль 16 тысяч тон прадукцыі раслінаводства.

Пом­нік Ра­ма­ну Ша­ці­лу, ле­ген­дар­на­му за­сна­валь­ні­ку Ша­ці­лак, зна­хо­дзіц­ца на га­лоў­най пло­шчы го­ра­да, які ста­іць на бе­ра­зе ра­кі Бя­рэ­зі­ны. На ста­рон­кі пісь­мо­вых кры­ніц се­лі­шча тра­пі­ла яшчэ ў ХVІ ста­год­дзі. Між тым гіс­то­ры­кі лі­чаць, што з VІ—VІІ ста­год­дзя дак­лад­на мож­на ка­заць пра іс­на­ван­не жыц­ця на гэ­тай тэ­ры­то­рыі. У 1961 го­дзе Ша­ціл­кі пе­рай­ме­на­ва­лі ў Свет­ла­горск.

— Якім чынам жыхары горада і раёна адчуваюць тыя змены, якія адбываюцца ў вытворчым сектары?

— У эксплуатацыю ўведзена 45 індывідуальных жылых дамоў. Пабудавана 17 тысяч квадратных метраў жылля ў шматкватэрных дамах. Больш як восемдзесят сем'яў адсвяткавалі ўваходзіны. Добраўпарадкаваны дарогі і гарадскія вуліцы, пастаянна ажыццяўляецца капітальны рамонт жыллёвага фонду. Адкрыліся 23 новыя крамы. Палепшылася якасць аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву ўстановамі аховы здароўя раёна.

Скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя «Звон» — брац­кая ма­гі­ла са­вец­кіх во­і­наў, якая зна­хо­дзіц­ца ў Свет­ла­гор­ску на скры­жа­ван­ні ву­ліц Са­вец­кай і Са­цы­я­ліс­тыч­най. На гэ­тым мес­цы бы­лі пе­ра­па­ха­ва­ны 257 во­і­наў, якія за­гі­ну­лі ў ба­ях пры вы­зва­лен­ні вёс­кі Ша­ціл­кі і тэ­ры­то­рыі ра­ё­на ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў.

— Дзмітрый Вадзімавіч, раскажыце пра дасягненні маладых жыхароў Светлагоршчыны.

— За мінулы год у скарбонцы перамог нашых школьнікаў і навучэнцаў — 82 дыпломы абласной і рэспубліканскай алімпіяд. 90 дыпломаў яны атрымалі ў інтэрнэт-віктарынах, інтэрнэт-алімпіядах, інтэлектуальных конкурсах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. 615 прызавых месцаў заваявалі нашы спартсмены ў спаборніцтвах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. У аснове ўсіх дасягненняў — вынік добрасумленнай працы і высокай ступені адказнасці за даручаную справу кожнага, хто памножыў поспехі раёна. Нас усіх аб'ядноўвае тое, што сваю плённую працу, веды і энергію мы накіроўваем на ўмацаванне прэстыжу Светлагорскага раёна.

Светлагорскі раён займае плошчу амаль 190 тысяч га. У райцэнтры жыве каля 69 тысяч чалавек, у сельскай мясцовасці – 16 тысяч.

У раёне працуюць 44 арганізацыі аховы здароўя, 65 устаноў адукацыі, пяць спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў. У Светлагорскім раёне культывуецца 15 алімпійскіх відаў спорту.

На тэрыторыі раёна дзейнічаюць 63 арганізацый культуры. У іх ліку пяць дзіцячых школ мастацтваў, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, мастацкая галерэя...

Турыстычная інфраструктура раёна прадстаўлена 46 помнікамі гісторыі, археалогіі, архітэктуры і культуры, занесенымі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Сі­няе во­зе­ра зна­хо­дзіц­ца за 16 км ад Свет­ла­гор­ска, ка­ля вёс­кі Па­гон­цы.  Ва­да ў во­зе­ры на­сы­ча­на се­ра­ва­да­ро­дам і мае па­ні­жа­ную кіс­лот­насць.  З-за гэ­та­га фло­ра і фаў­на вель­мі бед­ныя. У на­ро­дзе во­зе­ра час­цей за­вуць Мёрт­вым. Жы­ха­ры рас­каз­ва­юць, што яно ні­бы­та з'я­ві­ла­ся на мес­цы вёс­кі, якая сыш­ла на дно ра­зам з царк­вой. Ра­ней, ка­жуць, там мы­лі бя­ліз­ну,  як у праль­ні: «мёрт­вая» ва­да яе ад­бель­ва­ла.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.