Вы тут

Супрацоўніцтва прыносіць плён


Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў актыўна супрацоўнічае з прыходам храма Велікамучаніцы Варвары аграгарадка Баравікі, што пад Светлагорскам.


У Год малой радзімы тут пабываў зямляк, прафесар установы Уладзімір Зінкевіч. Супрацоўніцтва пачалося з арганізацыі ў Баравіках выставы сусветных шэдэўраў — спісаў абразоў Феафана Грэка, Андрэя Рублёва, Дзіянісія. Іх стваралі студэнты акадэміі ў старажытных расійскіх храмах. Цяпер студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па прапанове архімандрыта Аляксія (Жалянка) прыступілі да работы над здымкамі дакументальнага фільма, прысвечанага трагічнаму лёсу вёскі Ала Светлагорскага раёна. Каля дзвюх тысяч яе жыхароў у 1944 годзе былі знішчаны фашыстамі. Таксама кіраўніцтва Беларускай акадэміі мастацтваў прапануе правядзенне ў Баравіках рэспубліканскага мастацкага пленэру.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».