Вы тут

Беларускі клуб аўтамотатурызму арганізаваў выезд для дыпламатаў


Роў рухавікоў, на старт, увага... Так пачынаюцца амаль усе гонкі, і, калі бачыш, як аўто эфектна дрыфціць па асфальце, уздымаючы клубы дыму, хочацца паспрабаваць так жа. Але часцей кіроўцы сустракаюцца з іншым экстрэмальным ваджэннем: калі на слізкай дарозе калёсы губляюць счапленне і машыну пачынае заносіць. Прадухіліць аварыю атрымліваецца далёка не заўсёды, бо ў аўташколах усе небяспечныя сітуацыі вывучаюцца толькі ў тэорыі, а на практыцы так лёгка разгубіцца і «злавіць» дрэва.


Сіс­тэ­ма Skіdcar, якая пры­па­ды­мае ко­лы аў­то.

У Беларускім клубе аўтамотатурызму ведаюць гэтыя сітуацыі лепш за многіх, бо дапамагаюць у выпадку ДТЗ нашым і замежным грамадзянам. Гэты клуб пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, Мінтранса і МНС арганізаваў спецыяльны выезд для дыпламатаў і іх сем'яў, дзе яны змаглі самі адчуць, як гэта — ездзіць на няўстойлівых колах, успомнілі правілы і прыёмы першай медыцынскай дапамогі і зноў жа звярнулі ўвагу на бяспеку на дарогах. Ініцыяваў мерапрыемства ганаровы консул Бахрэйна ў Беларусі і старшыня праўлення БКА Рафаэль МУСАЕЎ.

Спадар Мусаеў расказаў, што аўтаклуб працуе ўжо больш за 20 гадоў у Беларусі. Яны аказваюць дапамогу як членам аб'яднання, так і іншаземцам. Напрыклад, калі ў ДТЗ трапіў грамадзянін іншай краіны, консульствы часта звяртаюцца да іх і арганізацыя дапамагае ў тым ліку перавезці аўто на радзіму гаспадара. «Сёння шмат дыпламатаў уступаюць у члены клуба, — гаворыць Рафаэль Мусаеў, — таму што ва ўсім свеце ёсць аўтамабільныя клубы, якія аказваюць такія паслугі. І, будучы ў сябе на радзіме, дыпламаты прывыкаюць атрымліваць іх».

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір МАКЕЙ адзначыў, што бяспека дарожнага руху сёння з'яўляецца надзвычайна важнай праблемай не толькі ў Беларусі. Ён расказаў, што нядаўна на пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН была прынята рэзалюцыя «Паляпшэнне бяспекі дарожнага руху», сааўтарам якой таксама выступіла і наша краіна. Па сутнасці, да аварыйнай сітуацыі можа прывесці і тэхнічная паломка, і сам кіроўца, які, напрыклад, палічыў, што выпіць сто грам на дарожку не пашкодзіць. Як лічыць кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, «у канчатковым выніку ўся праблема заключаецца ў чалавечым фактары, таму трэба зыходзіць з таго, што нам неабходна вучыцца культуры ваджэння». Уладзімір Макей звярнуў увагу на тое, што, паколькі наша краіна транзітная, неабходна, каб яна асацыявалася з узорнымі паводзінамі на дарозе. Гэта імідж Беларусі, і мы ўжо дасягнулі пэўных поспехаў у гэтым кірунку. Напрыклад, як заўважыў міністр, у нас амаль ніхто не пераходзіць дарогу на чырвоны.

Удзель­ні­кі змаг­лі ся­бе ад­чуць і па­жар­ны­мі: прад­стаў­ні­кі МНС па­ка­за­лі ін­стру­мен­ты, з які­мі пра­цу­юць на мес­цах ава­рый.

Дыпламаты змаглі самі адчуць, як гэта — калі заносіць на дарозе. Трэнажорная сістэма Drіftcar уяўляе з сябе красовер на колцах. Літаральна: заднія колы стаяць на спецыяльнай падстаўцы з чатырма меншымі, таму шафёр не можа кіраваць імі. Калі садзішся, пад тваёй уладай толькі пярэднія колы і ўласныя майстэрства і вопыт. Уладзімір Макей заўважыў: «Мы правільна зрабілі, што сёння праводзім гэтую акцыю. Сапраўды, калі ўзнікаюць неардынарныя сітуацыі, трэба ведаць, як паводзіць сябе. Мы дамовіліся з калегамі, якія паказваюць нам сёння правілы кіравання, што абавязкова падумаем, як арганізаваць і для дыпламатаў падобныя курсы і як патрэніравацца правілам экстрэмальнага кіравання».

Можна было сапраўды адчуць, як гэта важна — прышпільвацца: спецыяльная ўстаноўка пераварочвае машыну вакол сябе. Калі вісіш уніз галавой, сапраўды адчуваеш, што супраціўляецца сілам гравітацыі і выратоўвае цябе ад падзення толькі гэты рэмень. Яшчэ падчас акцыі валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа прадэманстравалі, як дзейнічаць пры розных траўмах, якія можна атрымаць у ДТЗ, а супрацоўнікі МНС далі патрымаць інструменты, з якімі працуюць на месцах аварый.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі Петэр ДЭТМАР адзначыў, што розніца ў дарожным руху нашых краін толькі ў тым, што па аўтабане можна ездзіць нашмат хутчэй. З уласнага вопыту дыпламат расказаў, што ў нашай краіне кіроўцы за горадам паводзяць сябе больш дысцыплінавана, але ў межах населеных пунктаў часам непрадказальныя. У Германіі ўсё наадварот. Адзін з галоўных момантаў у горадзе, які адзначыў Петэр Дэтмар, — выкарыстанне мабільных тэлефонаў падчас руху. Гэта вельмі небяспечна, паколькі кіроўца не можа цалкам кантраляваць сітуацыю на дарозе.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Дыпламаты за рулём

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?