Вы тут

«Звязда» падпісала дагавор з рэдакцыяй газеты «Северная правда»


Выдавецкі дом «Звязда» падпісаў дагавор з рэдакцыяй кастрамской абласной газеты «Северная правда».

Учора два беларускія і два кастрамскія СМІ сталі бліжэй адзін да аднаго. Разам са «Звяздой» пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі Белтэлерадыёкампанія і абласная тэлерадыёкампанія «Русь». Пагадненне было падпісана ў прысутнасці Міністра інфармацыі Беларусі Аляксандра КАРЛЮКЕВІЧА і начальніка інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Кастрамской вобласці Ірыны ЖАБКО.


Павел СУХАРУКАЎ, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», падкрэсліў, што «міжнароднае супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы — адзін з прыярытэтаў дзейнасці. У нас ужо ёсць вопыт падобнага супрацоўніцтва з кітайскім бокам. Павел Сухарукаў лічыць, што развіццё супрацоўніцтва з Кастрамской вобласцю Расіі ў інфармацыйнай сферы пазітыўна адаб'ецца не толькі на культурных кантактах, але і на сацыяльна-эканамічных адносінах. Гэта ўзаемныя інтарэс і карысць.

У сваю чаргу Аляксей АНДРЭЕЎ, дырэктар рэдакцыі кастрамской абласной газеты, адзначыў, што ў «Севернай правды» і «Звязды» шмат агульнага. Абедзве перасягнулі стогадовы ўзрост («Северной правде» летась споўнілася 110 гадоў), абедзве сваім дэвізам абралі рабіць выданне родным (у кастрамскім выданні слоган гучыць як «Родная газета для кожнага жыхара вобласці»). Аляксей Андрэеў выказаў намер стаць так званымі газетамі-пабрацімамі і падкрэсліў, што яго выданню былі б цікавыя матэрыялы па краязнаўстве і турызме Беларусі.

Іван ЭЙСМАНТ, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі, расказаў, што яны імкнуцца максімальна пашыраць геаграфію ўзаемадзеяння. Прапрацоўваецца пагадненне з італьянскай тэлерадыёкампаніяй, на днях былі перамовы з польскім тэлеканалам. Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі падзяліўся, што з партнёрам з Кастрамы ўжо ёсць адна задума ў культурнай сферы. Хутчэй за ўсё гэта будзе сумесны дакументальны фільм. Генеральны дырэктар абласной тэлерадыёкампаніі «Русь», член праўлення Саюза журналістаў Расіі Кастрамской вобласці Святлана КНЯЗЕВА дадала, што іх гледачоў цікавіць Беларусь, асабліва турыстычны кірунак.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота Кастуся Дробава

Загаловак у газеце: Супрацоўніцтву быць

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

— Хлопцы, не біце, я — ва-а-аш!..

Грамадства

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

У мясцовых Саветах Брэсцкай вобласці ажыццяўляюць дэпутацкую дзейнасць 2962 дэпутаты. 

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.