Вы тут

Фестываль паветраных змеяў пройдзе 5 мая ў Брэсце


Фестываль паветраных змеяў пад назвай «Майскае неба Перамогі» пройдзе 5 мая ў Брэсце. На пляцоўцы ў раёне тэхнічнага ўніверсітэта збяруцца больш за сто школьнікаў і навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі. Яны запусцяць у неба паветраных змеяў у гонар Вялікай Перамогі.


Гэта не першы фестываль паветраных змеяў у Брэсце. Але на гэты раз ён абяцае стаць найбольш масавым. Арганізатары, якімі выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага гарвыканкама, цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, абласное ўпраўленне МНС, аб'явілі мерапрыемства адкрытым. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. На фэст можа прыйсці любы школьнік з бацькамі альбо таварышамі і зрабіць свайго змея на майстар-класе, які правядуць вопытныя педагогі. Для ўдзелу патрэбна толькі жаданне, матэрыяламі забяспечаць арганізатары.

Таксама запланаваны паказальныя выступленні ратавальнікаў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Паветраныя змеі — у гонар Перамогі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.