Вы тут

«Еўрабачанне—2018» стартавала ў Лісабоне


Прадстаўнікі 43 краін-удзельніц прайшлі 6 мая па сіняй дарожцы, якая адпавядае марской тэме конкурсу гэтага года. На мерапрыемстве прысутнічалі прэзідэнт Партугаліі Марселу Рэбелу ды Соза і міністр культуры Луіс Феліпэ Кастра Мэндэс.


Фота eurovision.tv.

Музыканты прыбывалі да Музея мастацтва, архітэктуры і тэхналогіі ў алфавітным парадку назваў краін-удзельніц. Прадстаўнік Беларусі ALEKSEEV з'явіўся ў ліку першых. Артыст падзяліўся сваімі эмоцыямі і прызнаўся журналістам, што лічыць гонарам прадстаўляць Беларусь на гэтым маштабным свяце песні і будзе імкнуцца зрабіць усё максімальна добра. 

Праход па дарожцы доўжыўся каля трох гадзін, пасля чаго адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне—2018».

Трансляцыю з сіняй дарожкі і цырымонію адкрыцця прыхільнікі конкурсу ў Лісабоне маглі ўбачыць на вялікіх экранах, усталяваных у еўравёсцы.

Нагадаем, першы паўфінал «Еўрабачання», у якім выступіць Беларусь, пройдзе 8 мая на арэне Altice ў Парку Нацый. Другі паўфінал адбудзецца 10 мая. Фінал конкурсу пройдзе ў суботу, 12 мая.

Зараз букмекеры ставяць на перамогу Нэты Барзілай (Netta) з Ізраіля, а беларускаму канкурсанту прадказваюць 15-е месца ў фінале.

Ганна БАГІНО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».