Вы тут

Рыбакі з Гуйліня захоўваюць старажытнае майстэрства


Браты 88-гадовы Хуан Хуан Цюаньдэ і 78-гадовы Хуан Юечуан пражываюць у горадзе Гуйлінь Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна і займаюцца лоўляй рыбы на рацэ Ліцзян, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Аднак замест вуд яны выкарыстоўваюць баклана, марскую птушку, вядомую сваім рыбалоўным майстэрствам. Тысячы гадоў сяляне выкарыстоўвалі гэтую птушку для лоўлі рыбы ў рэках і азёрах па ўсім Кітаі, перавязваючы ёй горла, каб баклан не змог праглынуць буйную рыбу. Калісьці папулярнае рамяство цяпер ужо страціла сваю актуальнасць і даўно не прыносіць даходу. Затое ў горадзе Гуйлінь, багатым на унікальныя пейзажы гор і рэк, развіваецца індустрыя турызму, і кожны год сюды прыязджае нямала аматараў фатаграфіі. 

Хуан Міндэ і Хуан Юечуан цяпер займаюцца тым, што пазіруюць для фатографаў, уваскрашаючы старажытнае рамяство лоўлі рыбы ў фотаздымках і узнаўляючы, тым самым, карціну сялянскага побыту жыхароў прыбярэжных раёнаў старога Кітая.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.