Вы тут

Дзень Перамогі адзначыць уся краіна


У Дзень Перамогі 9 мая па ўсёй краіне запланаваны маштабныя святочныя мерапрыемствы. Адзначаць свята ў сталіцы пачнуць ужо сёння ўрачыстым сходам і канцэртам майстроў мастацтваў «Скрыжаванне Перамогі» ў Палацы Рэспублікі.


Канцэрт будзе ўяўляць сабой тэатралізаваную музычную праграму, пабудаваную на гераічных эпізодах ваеннай гісторыі краіны. Сярод удзельнікаў канцэрта будзе народная артыстка Ядвіга Паплаўская, заслужаная артыстка Алена Ланская, папулярныя артысты эстрады Анастасія Ціхановіч, Іван Вабішчэвіч, а таксама Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», ансамблі «Спадчына» і «Верасы», харэаграфічныя калектывы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Запрошаны ветэраны вайны, Узброеных Сіл, працы, кіраўнікі дзяржорганаў і грамадскіх арганізацый, дыпламатычны корпус, навучэнцы і студэнты.

Мерапрыемствы 9 мая пачнуцца з Рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае». Як расказала начальнік аддзела канцэртна-фестывальных праектаў упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Беларусі Іна Адамовіч, яна пачнецца ў 12.00 на плошчы Перамогі, а затым адбудзецца ўскладанне вянкоў да манумента Перамогі. Аналагічная акцыя адначасова пройдзе ў абласных цэнтрах краіны з аб'вяшчэннем агульнанацыянальнай хвіліны маўчання і ўскладаннем вянкоў і кветак да помнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Плануецца, што больш за 130 ветэранаў прымуць удзел у цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў на плошчы Перамогі ў сталіцы. Па завяршэнні рытуальнай часткі як сімвал радасці і светлай памяці над плошчай загучыць віктарыяльны звон.

Працягнуцца акцыі ў Мінску тэатралізаваным эпізодам: на плошчы артысты, акрабаты і харэографы створаць жывыя скульптуры, якія паказваюць кампазіцыі вядомых помнікаў і мемарыялаў, прысвечаных вайне. Завершыцца тэатралізаваны эпізод звонам, злучаным з песняй «Дзень Перамогі».

У 21.30 на плошчы Перамогі для жыхароў сталіцы пройдзе святочны кінаканцэрт тэлепраекта «Плошча Перамогі — 2018». Ён будзе ўключаць папулярныя песні ваенных і пасляваенных гадоў. Кампазіцыі будуць выкананы ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра. У канцэртнай праграме прымуць удзел папулярныя беларускія творчыя калектывы, акцёры мінскіх тэатраў. Ганаровым госцем канцэртнай праграмы стане народны артыст Расіі Леў Лешчанка.

У 23.00 у азнаменаванне 73-й гадавіны Вялікай Перамогі 30 залпамі будзе праведзены святочны салют.

Таксама ў абласцях і Мінску запланаваны і іншыя святочныя мерапрыемствы, урачыстыя сходы і святочныя канцэрты, мітынгі, патрыятычныя акцыі, ускладанне вянкоў і кветак да манументаў і помнікаў, тэматычныя кінапаказы і выставы.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.