Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Перамогі


Дарагія суайчыннікі!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі.

Гэта свята прасякнута моцнымі эмоцыямі і пачуццямі: горыччу страты мільёнаў бязвінных жыццяў, радасцю вызвалення ад фашысцкага прыгнёту, усведамленнем няўстойлівасці міру і адказнасці за яго.

Мы назаўсёды захаваем праўдзівую гісторыю той вайны. Перададзім будучым пакаленням разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы — надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм народа-пераможцы навекі застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці.

Нізкі паклон і ўдзячнасць ветэранам!

Ваш подзвіг будзе жыць у нашых сэрцах як вялікі дар — магчымасць свабодна працаваць на роднай зямлі, выхоўваць дзяцей і ўнукаў на ідэалах дабра, сумленнасці і справядлівасці.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі на доўгія мірныя гады.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Вечныя сімвалы перамогі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?