Вы тут

Студэнцкі праект "Вандровар" стартуе ў БДУ


Ён скіраваны на папулярызацыю і ўдасканаленне велакультуры, а таксама аб'яднанне аматараў перасоўвання па горадзе на роварах. Ініцыятарам праекта выступіў першакурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Мікіта Вушаў.


У сацыяльнай сетцы “УКантакце” запушчана платформа, дзе могуць зарэгістравацца студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі БДУ, якія з'яўляюцца аматарамі веларуху. Супольнасць аб'ядноўвае ўжо больш за 300 чалавек.

У перспектыве запланавана правядзенне веласіпедных акцый, конкурсаў, фестываляў, турыстычных падарожжаў. Бліжэйшым мерапрыемствам стане 12 мая велаквэст, падчас якога ўдзельнікам будзе прапанавана знайсці зашыфраваныя месцы на зададзеным маршруце. Далучыцца могуць усе жадаючыя, прайшоўшы папярэднюю рэгістрацыю. У гэты ж дзень студэнты БДУ таксама стануць удзельнікамі гарадскога велакарнавала “Viva ровар 2018”.

Ужо сёння каманда Мікіты Вушава аб’ядноўвае 20 актывістаў, якія спрыяюць развіццю веларуху ва ўніверсітэце. Гэта студэнты ФПМІ, механіка-матэматычнага, хімічнага, юрыдычнага, геаграфічнага факультэтаў, ФМА, Ліцэя БДУ і іншыя.

“Прыемна канстатаваць, што ў БДУ актыўна развіваецца веласіпедная інфраструктура, — кажа Мікіта Вушаў. — На тэрыторыі ўнутранага дворыка маюцца парковачныя месцы для ровараў. Вельмі спадзяюся, што ў бліжэйшы час яны з'явяцца таксама і побач з усімі  студэнцкімі інтэрнатамі. Тым больш што наша ініцыятыва мае на ўвазе не толькі прапаганду здаровага ладу жыцця, але і вырашае экалагічныя праблемы, паколькі мы з’яўляемся прыхільнікамі экалагічна чыстага транспартнага руху”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.