Вы тут

«Маладосць»-летняя: мяняем партфель на сакваяж


Ліпень — час падарожжаў. З гэтай прычыны часопіс маладых літаратараў "Маладосць" часова мяняе рэдакцыйны партфель на дарожную сумку, у якую збірае з усёй Беларусі (і нават па ўсім даступным замежжы) усё тое, што хоць нейкім чынам (хоць нават і ўскосна) адпавядае тэмам дарог і вандровак.


Прымаем на адрасы нашых рэдактараў да 20 мая з мэтай надрукаваць у ліпеньскім нумары (у выпадку добрай якасці, канечне) наступныя б(д)рукаванкі:

  • падарожныя нататкі (свае ці пераклады нечых чужых, нядаўнія ці гістарычныя),
  • апавяданні і вершы (ад аўтараў ва ўзросце да 35 гадоў),
  • вандроўкі любога кшталту — літаратурныя, кулінарныя, касмічныя, мікракасмічныя, "па слядах" і г.д. (аўтару самых незвычайных вандровак, прынятых да друку, абяцаецца прыз),
  • гісторыі, пачутыя ў цягніках,
  • думкі, якія ўзніклі ў дарозе,
  • малюнкі, зробленыя падчас падарожжаў,
  • іншае.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».