Вы тут

У Гродне ў святочных мерапрыемствах узялі ўдзел абаронцы са Славакіі


У Гродне разам з беларускімі ветэранамі ў святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел і абаронцы са славацкага горада –пабраціма.


Члены клубаў ветэранаў і ваенных дэсантнікаў з горада Жыліна, што на поўначы Славакіі, усклалі кветкі да Вечнага агню ў гарадскім парку імя Жылібера. Госці з горада-пабраціма расказалі, што яны наглядаюць за магілай сваецкіх салдат у сваім горадзе, летась прывезлі туды капсулу з зямлёй з гродзенскага Кургана Славы.

Урачыстасці ў гонар Перамогі на Кургане Славы пачаліся некалькі дзён таму. Тут прайшоў маладзёжны фестываль “Я патрыёт сваёй краіны”, міжнародны фестываль славянскіх баявых мастацтваў і пасадка алеі ў рамках праекта “Бэз Перамогі - Сад Міру”. А 9 мая тут прайшоў парад войск Гродзенскага гарнізона, паказальныя выступленні войск Заходняга аператыўнага камандавання на тэрыторыі “Рубеж імя Карбышава”. Працавалі палявыя кухні, граў аркестр Гродзенскай пагранічнай групы, выступалі артысты абласной філармоніі. Швейцаркская даліны ў цэнтры горада нагадвала партызанскі край. А за дзень да свята ўшанавалі памяць двух гродзенскіх падпольшчыкаў Васіля Разанава і Мікалая Галубовіча, на іх магіле сіламі ААТ “Прыорбанк” устаноўлены новы гранітны помнік.

Асноўны лейтматыў свята – гэта, вядома, падзяка ветэранам. Аб гэтым гаварылася і падчас сустрэчы ўдзельнікаў ваенных падзей  з абласнымі ўладамі.  Губернатар Уладзімір Краўцоў падзякаваў ветэранам за тое, што яны і зараз застаюцца ў страі, удзельнічаюць у грамадскім жыцці. А іх подзвіг - прыклад таго, як важна цаніць і берагчы мір і свабоду.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.