Вы тут

Культурны патэнцыял: перазагрузка


Фестываль мастацтваў «Арт-мажор» заснаваны ўстановай адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» дзеля творчай падтрымкі маладых выканаўцаў. Але за гады існавання набыў прыхільнікаў: насамрэч гэта выдатная магчымасць прыглядзецца да тых, хто ўжо заўтра папоўніць кола творчых работнікаў альбо заявіць пра сябе на ўсю краіну і здолее стаць сапраўднай зоркай, што будзе ззяць на эстрадзе ці ў танцах, напрыклад, — тут іх рыхтуюць. Таму фестываль займеў статус поўнамаштабнага мастацка-творчага і практычнага форуму, за падзеямі якога можна сачыць нават не адзін месяц.


«Арт-мажор — 2018» ладзіцца ў межах Года малой радзімы. Фестывальныя імпрэзы — усяго сямнаццаць — адбываюцца на прэстыжных сцэнічных пляцоўках горада Мінска. Падзеі форуму дапамагаюць нават вандраваць праз стагоддзі і эпохі, напрыклад, у цыкле канцэртаў «Старонкі музычнай спадчыны», згадаць знакавыя для айчыннай культуры імёны (прынамсі, кампазітара Дзмітрыя Смольскага), наталіцца падчас канцэрта кафедры этналогіі і фальклору «Лельчыцкае вяселле», што адбыўся ў Музеі народнай архітэктуры і побыту. Духавая музыка і джазавая, харавыя спевы і эстрадныя, майстэрства харэаграфіі, як класічнай, так і ў галіне народнага ці эстраднага танца, — кожная з кафедр універсітэта атрымала магчымасць паказаць сябе. Адметнасць у тым, што год ад году, з кожным выпускам удзельнікі могуць мяняцца, і лёгка ўявіць узровень, з якім прыйдуць працаваць ва ўстановы культуры будучыя прафесіяналы гэтай сферы.

 Завершыцца фестываль мастацтваў «Арт-мажор — 2018» на пачатку чэрвеня гала-канцэртам у Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».