Вы тут

Ваеннай акадэміі споўнілася 65 гадоў


Ваенная акадэмія адзначыла свой юбілей. За 65 гадоў у ВНУ навучанне прайшлі амаль 35 тысяч беларускіх афіцэраў, а таксама больш за
4 тысячы ваенных спецыялістаў для армій замежных дзяржаў. Як адзначыў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным юбілею, сёння акадэмія займаецца ключавым пытаннем — гарантаваннем нацыянальнай бяспекі.


«З адкрыццём у 2006 годзе факультэта генеральнага штаба Узброеных Сіл завершана стварэнне беларускай нацыянальнай ваеннай школы, эфектыўнасць якой прызнана далёка за межамі дзяржавы», — адзначыў міністр абароны.

Урачыстыя мерапрыемствы праходзілі з 4 па 6 мая. Так, у суботу 5 мая ў Ваеннай акадэміі адбыўся дзень адчыненых дзвярэй. Кожны мог пазнаёміцца з усім тым, чым сёння жыве вучэбная ўстанова. Для гледачоў арганізавалі паказальную высадку парашутыстаў, якія прызямляліся на пляц ВНУ. Таксама прадэманстравалі элементы тактычных дзеянняў у складзе дробных падраздзяленняў. Наведвальнікі ўбачылі магчымасці тэхнікі факультэтаў сувязі, проціпаветранай абароны, ракетных войскаў і артылерыі. Сваё відовішчнае выступленне з агнём і элементамі рукапашнага бою паказалі выхаванцы факультэта ўнутраных войскаў.

Як адзначыў начальнік Ваеннай акадэміі генерал-маёр Віктар Лісоўскі, ВНУ пастаянна займаецца вывучэннем і ўкараненнем апошніх тэндэнцый у адукацыйны працэс.

«На ўзбраенне сёння паступае новая тэхніка. Для таго каб яе эфектыўна эксплуатаваць, павінна дзейнічаць добрая сістэма ваеннай адукацыі. Сёння ў адукацыйным працэсе Ваеннай акадэміі ўкаранёны самыя сучасныя тэхналогіі па засваенні тэхнікі і ўзбраення, вядуцца навуковыя даследаванні па развіцці гэтых сістэм узбраення», — растлумачыў Віктар Лісоўскі.

Ён таксама адзначыў, што колькасць ахвотных паступіць у акадэмію заўсёды вялікая. Конкурс на некаторыя спецыяльнасці даходзіць да 10 чалавек на месца.

«У сакавіку да нас прыйшлі каля 1,5 тысячы чалавек. Прычым гэта тыя, хто свядома хоча звязаць свой лёс з Ваеннай акадэміяй. Але мы папярэджваем, што служба ва Узброеных Сілах прадугледжвае пэўныя абмежаванні і аднаго жадання служыць мала. Статыстыка такая: падчас пачатковага курса падрыхтоўкі дзесьці 1-2 % разумеюць, што, магчыма, не вытрымаюць нагрузкі», — рэзюмаваў Віктар Лісоўскі.

Ваенная акадэмія з'яўляецца вядучай ваеннай навучальнай установай краіны. Тут рыхтуюць ваенных спецыялістаў па 42 спецыяльнасцях і 26 спецыялізацыях.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Юбілей кузні афіцэраў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».