Вы тут

Дзень Перамогі ў горадзе Сянно. Фотарэпартаж


Спякотны майскі дзень. Раніца. Людзі збіраюцца ў цэнтры горада на мітынг да Дня Перамогі. Дзеці, дарослыя, дзядулі і бабулі – амаль усе гаражане чакаюць адкрыцця свята. Пасля заканчэння афіцыйнай часткі свята працягвае канцэрт Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь. Цэнтр Сянно пераўтвараецца ў вялізную святочную пляцоўку, дзе кожны можа знайсці сваё месца.

Але самае цікавае і варатае ўвагі – гэта людзі, якіх сустракаеш тут. Яны ветліва спыняюцца і ахвотна расказваюць пра мінулае, якое ім давялося перажыць.


Штоп Вячаслаў Сцяпанавіч, 75 год, ракетчык стратэгічнага прызначэння

Каваленка Васіль Міхайлавіч трымае фотаздымкі свайго таты –  Каваленка Міхаіла Андрэевіча, які ў гады вайны быў разведчыкам

Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь.

Нікіціна Нелі Сямёнаўна (справа-налева), 80 год: “Тата і мама памерлі на вайне. Я засталася адна ў дзіцячым доме. Перамога  – гэта добра. Але лепей, каб вайны не было. Вось пра гэта не трэба забывацца. Для мяне 9 мая – велмі складаны дзень”.

Гендзік Паліна Аляксандраўна, 80 год: “Я – былы ўзнік концлагераў. Мы жылі ў Верхнедзвінскім раёне. Гэта была партызанская зона. Калі прыйшлі немцы, нас загналі ў так званыя “кароўнікі” – вагоны, у якіх перавозілі скот, і адправілі ў Германію. Без слёз гэта не магу ўспамінаць. Перамога – гэта цішыня і пакой. Гэта радасць. Галоўнае, каб вайна не паўтарылася”.

Усціновіч Маргарыта Нікіцішна, 77 год: “Нарадзілася ў горадзе Ленінградзе. Перажыла блакаду. Вось зараз вам пра гэта кажу і скурай адчуваю мароз. Тата быў ваенным служачым. Апошнім разам мы прыехалі ў Сянно. Тут і засталіся. Для мяне перамога – гэта свабода”.

Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь.

Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь.

Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара

Каментары

Почти половину снимков - в топку как пустые и неинтересные. У вас что, перевелись профессиональные фотографы?

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.

Грамадства

Птушкі, людзі, цытаты з класікаў: хто, як і навошта расфарбоўвае гарады

Птушкі, людзі, цытаты з класікаў: хто, як і навошта расфарбоўвае гарады

 Карэспандэнт «Звязды» сустрэлася з мастаком Аляксандрам Благіем.

Грамадства

На лячэнне і паляванне. Што прыцягвае замежнікаў у Беларусі?

На лячэнне і паляванне. Што прыцягвае замежнікаў у Беларусі?

​Беларускія санаторыі перасталі быць месцам адпачынку пераважна пажылых людзей.

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці