Вы тут

Бура валіла дрэвы ў Брэсце, у парку пацярпела дзіця


Вечар святочнага дня ў Брэсце быў азмрочаны бурай, якая наляцела на горад каля 17 гадзін і бушавала амаль паўгадзіны.


Фота: kp.by

Асабліва моцныя парывы ветру адчуваліся ў цэнтры горада, у раёне парка культуры і адпачынку і Брэсцкай крэпасці. Каля школы №9 па вуліцы Наганава, якая знаходзіцца побач з паркам, вецер паваліў старое дрэва. Яно ўпала на школьную агароджу, фрагмент якой моцна папсавала. На шчасце, нікога не было побач, тут абышлося толькі матэрыяльнымі стратамі. Яшчэ адно дрэва ўпала на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Кірава. А ўсяго ў гэты дзень на пульт дзяжурнага МНС паступіла пяць паведамленняў пра падзенне дрэў. Іх, дарэчы, ужо прыбралі камунальнікі.

А вось у цэнтральным парку культуры і адпачынку здарылася бяда. Галіна вялікага дрэва ўпала на гандлёвую палатку. У гэтую палатку зайшла перачакаць ураган сям’я, якая адпачывала тут. У выніку падзення дрэва пацярпела дзяўчынка 2007 года нараджэння – паведамілі ў абласным упраўленні ўнутраных спраў. Школьніца дастаўлена ў рэанімацыю абласной бальніцы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.