Вы тут

Беларусы заваявалі 24 медалі на Сусветнай летняй гімназіядзе ў Марока


Маштабныя спаборніцтвы сабралі больш як 3 тысячы спартсменаў з 59 краін свету.


Фота: БЕЛТА

Праграма Сусветнай летняй гімназіяды ўключае 18 відаў спорту: стральбу з лука, лёгкую атлетыку, шахматы, фехтаванне, мастацкую і спартыўную гімнастыка, аэробіку, дзюдо, каратэ, плаванне, тэніс, барацьбу, бокс, веласпорт, гольф, петанк, сёрфінг і таэквандо. Нашу краіну на спаборніцтвах прадстаўлялі 42 школьнікі-спартсмены ў 7 відах спорту.

Трэба адзначыць, што беларуская зборная ўдзельнічала ў летняй гімназіядзе ўжо ў трэці раз. І калі на першай мы выйгралі толькі  4 медалі, на другой — 14, то зараз — 24:  5 залатых, 7 сярэбраных і 12 бронзавых.

Залатыя ўзнагароды беларускія спартсмены заваявалі ў мастацкай гімнастыцы ў групавым мнагабор'і, у лёгкай атлетыцы (кіданне молата — Кацярына Гражэўская), у плаванні Іван Шамшурын — на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем і Анастасія Васкевіч — на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем) і ў жаночай барацьбе (Алеся Гетманава). Акрамя гэтага, падчас гімназіяды было ўстаноўлена тры рэкорды Беларусі: два ў плаванні і адзін — у лёгкай атлетыцы.

— Усё сведчыць аб тым, што ўзровень правядзення Сусветнай гімназіяды з кожным годам расце. У ёй удзельнічаюць усё больш выбітных спартсменаў з розных краін. І нашы хлопцы і дзяўчаты, магчыма, хутка сустрэнуцца з імі на чэмпіянатах свету і Еўропы.  Для іх гэта каштоўны вопыт, які  дапаможа на наступных спаборніцтвах паказаць яшчэ лепшы вынік, — падвёў вынікі спаборніцтваў кіраўнік спартыўнай дэлегацыі, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Віталь СТРЫГЕЛЬСКІ.

Гімназіяда завяршылася марш-парадам спартсменаў на стадыёне ў горадзе Маракеша і начным салютам. Учора юных спартсменаў урачыста сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

4 простыя спосабы зрабіць добрае ўражанне на мужчыну. Адказвае псіхолаг

4 простыя спосабы зрабіць добрае ўражанне на мужчыну. Адказвае псіхолаг

Дзе б вы ні працавалі і чым бы ні займаліся, уменне мець зносіны і зрабіць добрае ўражанне – адзін з самых галоўных навыкаў.

Культура

Аб гумары і сатыры ў жыцці Купалы і Коласа распавядае сумесны музейны праект

Аб гумары і сатыры ў жыцці Купалы і Коласа распавядае сумесны музейны праект

Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння класікаў.

Грамадства

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.