18 Ліпень, серада

Вы тут

З імпэтам сеў у галош


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • андара́к — саматканая паласатая або ў клетку спадніца. Карані слова хаваюцца ў нямецкай мове;
  • енк — працяглы жалобны стогн. Дзеяслоў енчыць, напэўна, больш знаёмы, чым назоўнік енк;
  • імпэ́т — парывістасць, імклівасць. «Зірні на ручайкі — з якім імпэтам Яны свідруюць снег, туманам сточаны!», — чытаем у Ніла Гілевіча;
  • калаўро́т — прыстасаванне для ручнога прадзення кудзелі. У левым куце на лаве стаіць прасніца з кудзеляй, пры ёй на падлозе — калаўрот;
  • цвінта́р — царкоўны двор ці агароджанае месца пры царкве. Слова прыйшло з польскай мовы;
  • капту́р — галаўны ўбор, які завязваецца пад падбародкам;
  • сесці ў галош — пацярпець няўдачу, апынуцца ў няёмкім, смешным становішчы. Беларускія адпаведнікі: сесці макам, пашыцца ў дурні. Рускі: сесть в лужу;
  • сем патоў сагнаць — вельмі стаміцца, знясіліцца. Беларусы яшчэ скажуць: ліць пот, не разгінаць спіны. Рускія: проливать пот, тянуть ярмо.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

З успамінаў франтавога журналіста-звяздоўца

З успамінаў франтавога журналіста-звяздоўца

Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны: глыбока даследаваная і ў той жа час шмат у чым невядомая.

Грамадства

Крок да Туманнага Альбіёна

Крок да Туманнага Альбіёна

Геаграфічна Англія — гэта нібы Еўропа. І у той жа час Еўропа своеасаблівая.

Культура

«Славянскі базар у Віцебску»: не «бывай», а «да сустрэчы»!

«Славянскі базар у Віцебску»: не «бывай», а «да сустрэчы»!

Адбылося ўрачыстае закрыццё фестывалю.