Апошнім часам у сацыяльных сетках, на некаторых сайтах і афішах сустракаюцца абвесткі аб пачатку рэгіянальных кастынгаў ды адбораў на міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне».
Бацькі і педагогі, больш-менш знаёмыя з «кухняй» творчага форуму, у гэтым сумняваюцца. І, як высветлілася, правільна робяць! У Белтэлерадыёкампаніі, якая з'яўляецца адзіным арганізатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага і дарослага конкурсаў у нашай краіне, «Звяздзе» пацвердзілі, што старт адбору яшчэ не дадзены.
У медыяхолдынгу адзначаюць, што ў курсе гэтай сітуацыі, і падкрэсліваюць: любая інфармацыя пра папярэднія кастынгі і праслухоўванні, паводле якіх як быццам будзе выбраны прадстаўнік Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні», не адпавядае рэчаіснасці. «Лічым, што такія публікацыі для прыцягнення ўвагі да дзейнасці асобных прадзюсарскіх цэнтраў недапушчальныя, і папярэджваем, што за распаўсюджванне несапраўднай інфармацыі Белтэлерадыёкампанія пакідае за сабой права звярнуцца ў суд», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Сапраўдны ж рэспубліканскі адбор пачнецца неўзабаве — і аб пачатку прыёму заявак будзе абвешчана максімальна шырока, у тым ліку ў тэлеэфіры і на сайце холдынга. Пераможца нацыянальнага адбору традыцыйна будзе абраны па выніках галасавання гледачоў і прафесійнага журы. А сам міжнародны песенны дзіцячы конкурс, нагадаем, пройдзе ў Мінску 25 лістапада пад дэвізам «Lіght up!» — «Запальвай!».
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.