Вы тут

9 фактаў пра залатых рыбак


Першыя звесткі пра іх датуюцца VІ стагоддзем да нашай эры, калі прашчуры сучасных залатых рыбак сталі дамашнімі ўлюбёнцамі ў шляхетных кітайскіх сем'ях. Рыбкі чырвонага колеру былі настолькі ўшанаваныя, што іх нават змяшчалі на фамільных гербах.


1. Доўгі час кітайскім імператарам з розных дынастый удавалася ўтрымліваць свой жывы скарб у межах краіны, аднак у 1500-х гадах першыя залатыя рыбкі трапілі ў Карэю, Японію і Інданезію. А вось жыхары Еўропы доўгі час бачылі выявы рыбкі хіба на прывезеных гандлярамі з Усходу вазах, веерах ды куфэрках і лічылі малюнкі вялікавокіх вычварных стварэнняў такімі ж фантазіямі мастакоў, як і цмокі. Першым сярод еўрапейцаў, хто пацвердзіў сучаснікам існаванне гэткай каштоўнасці ў прыродзе, быў знакаміты венецыянскі вандроўнік Марка Пола.

2. Як высветлілі вучоныя-іхтыёлагі, продак залатой рыбкі — карась, аднак не звычайны, а кітайскі падвід сярэбранага карася, які любіць жыць у неглыбокіх, добра прагрэтых сонцам вадаёмах. А вось залаты карась, ён жа звычайны, не звязаны з залатымі рыбкамі ніякім сваяцтвам.

3. Пышнахвостыя прыгажуні, якіх прыносілі ў дар кіраўнікам замежных дзяржаў і шляхетным асобам, часта гінулі з-за няправільнага ўтрымання, напрыклад, замежнікі лічылі, што гэтыя фантастычныя істоты наогул не ядуць корму, а толькі п'юць ваду.

4. На сёння налічваецца каля 130 відаў і каляровых варыяцый залатой рыбкі, ад вогненна-чырвоных да стракатых і амаль празрыстых.

5. Адзіны спосаб вызначыць пол залатой рыбкі — дачакацца шлюбнага сезона і ўважліва сачыць за афарбоўкай і формай цела. На плаўніках і жабрах самцоў з'яўляюцца белыя наросты, а самкі з-за фарміравання ікры робяцца крыху асіметрычнымі. Дарэчы, падчас спароўвання залатыя рыбкі не любяць пабочных вачэй і чакаюць наступлення цемры і цішыні.

6. Залатыя рыбкі лічацца аднымі з самых пражэрлівых акварыумных жыхароў — яны будуць есці, пакуль ім даюць корм, і часта гінуць менавіта ў выніку пераядання.

7. У той жа час пры правільным падыходзе менавіта залатыя рыбкі — самыя ўдзячныя гадаванцы, якія жыва рэагуюць на догляд гаспадароў: ядуць з рук, дазваляюць сябе гладзіць і нават заплываюць на падстаўленую далонь.

8. Для гэтых рыбак патрэбны вялікія акварыумы, бо яны могуць вырастаць да вялікіх памераў — 30 сантыметраў у даўжыню з хвастом.

9. Залатыя рыбкі могуць жыць да васьмі-дзесяці гадоў, але ёсць і рэкардсмены, гаспадары якіх адзначалі 20-ці і нават 40-годдзе ўлюбёнцаў! Напрыклад, крыху больш як 10 гадоў таму вялікі ажыятаж у брытанскіх СМІ выклікала смерць ад старасці залатой рыбкі Голдзі, якую трымалі ў Дэвоне Том і Паліна Эванс. Як сцвярджалі ўладальнікі, Голдзі пражыў у іх больш як 45 гадоў! Але ў Кнігу рэкордаў Гінеса доўгажыхар не трапіў, бо ніхто не змог пацвердзіць ягоны ўзрост дакладнымі фактамі або дакументамі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.