Вы тут

II Міжнародны конкурс стартап-праектаў стартуе заўтра ў БДУ


"BizTech BSU StartUp Contest" пройдзе на базе Бізнес-інкубатара ПВТ. Мэта конкурсу стартап-праектаў  — аказанне дапамогі моладзі ў прасоўванні і рэалізацыі наватарскіх ідэй, развіццё прадпрымальніцкага мыслення і прыцягненне прадстаўнікоў бізнес-супольнасці да ўдзелу ў адукацыйных праектах.


Усяго да абароны будуць прадстаўлены 46 маладзёжных стартап-праектаў. Гэта інавацыйныя ідэі школьнікаў, студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадпрымальнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана. Нашу краіну прадстаўляюць каманды Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, БДУІР, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута эканомікі НАН Беларусі, школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Студэнты БДУ выступяць з 12 праектамі. Свае ідэі будуць абараняць прадстаўнікі эканамічнага факультэта, ФМА, радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, філасофіі і сацыяльных навук, факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. Таксама ў конкурсе будзе ўдзельнічаць і стартап ліцэістаў БДУ.

Імёны пераможцаў назавуць 18 мая. Стваральнікі самых перспектыўных праектаў атрымаюць падтрымку інвестараў і змогуць прайсці стажыроўку ў бізнес-кампаніях. Таксама беларускі бізнес-інавацыйны цэнтр "EEN Belarus" акажа садзейнічанне па размяшчэнні праектаў у Еўрапейскай сетцы падтрымкі трансферу тэхналогій, развіцця прадпрымальніцтва і ўстанаўлення партнёрства ў галіне навуковых даследаванняў.

Арганізатарам "BizTech BSU StartUp Contest" выступілі эканамічны факультэт БДУ і Парк высокіх тэхналогій.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».