Вы тут

У Беларусі звядуць папуляцыю баршчэўніка Сасноўскага да мінімуму


У Беларусі ў найбліжэйшыя два гады павінны звесці папуляцыю баршчэўніка Сасноўскага да мінімуму. Пачатак сапраўднай вайны з гэтай інвазіўнай раслінай абвясцілі намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы і міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.


Сёння ў Беларусі больш за 2900 га тэрыторый «захоплена» баршчэўнікам Сасноўскага. Сумнае лідарства належыць Віцебскай і Мінскай абласцям. Вельмі інтэнсіўна ідзе распаўсюджванне баршчэўніка і ў Мінску — у выпадках, калі для закладкі і рамонту газонаў выкарыстоўваецца глеба, нарыхтаваная ў месцах, дзе ён рос раней.

— Мінпрыроды як каардынатар мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі ажыццяўляе кантроль за барацьбой з інвазіўнай раслінай. Планамерная работа на працягу апошніх гадоў дапамагла стабілізаваць сітуацыю. А за два-тры наступныя гады неабходна значна знізіць плошчы баршчэўніка Сасноўскага, — падкрэсліў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.

У сувязі з гэтым нядаўна на зялёнай сталічнай тэрыторыі побач з будынкам гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі адбылася наглядная дэманстрацыя барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага. Прысутным прадставілі метад знішчэння гэтай расліны з дапамогай гербіцыдаў. Былі прадэманстраваны і прэпараты айчыннага вытворцы, прызнаныя найбольш эфектыўнымі.

Нагадаем, што баршчэўнік уяўляе вялікую небяспеку для людзей. У перыяд цвіцення (з чэрвеня да жніўня) пры кантакце са скурай ён можа пакідаць апёкі.

— На тэрыторыі Мінска работа па рэгуляванні распаўсюджвання баршчэўніка Сасноўскага была пачата восем гадоў таму. У 2011 годзе на падставе звестак, якія далі ўсе землекарыстальнікі, гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў была праведзена інвентарызацыя. Яна паказала, што плошча, якую займае баршчэўнік Сасноўскага, складае крыху больш за 242 га, — сказаў старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк. За сямігадовы перыяд дасягнуты пэўныя вынікі: сёння плошча, якая падлягае апрацоўцы, складае 138,1 га.

Вольга ПРАЛЮК

Загаловак у газеце: Вынішчыць нельга пакінуць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як «маленькая «Заря» распальвала партызанскі рух на Брэстчыне

Як «маленькая «Заря» распальвала партызанскі рух на Брэстчыне

У 1943—1944 гадах легендарнай Хаваншчыны (Івацэвіцкі раён) немец баяўся як агню.

Культура

Андрэй Куціла: У параўнанні з ігравым  дакументальнае кіно — несумленнае

Андрэй Куціла: У параўнанні з ігравым дакументальнае кіно — несумленнае

Заўтра ў харвацкай сталіцы пачынаецца міжнародны фестываль дакументальнага кіно ZаgrеbDох, у асноўны конкурс якога адабраны і фільм беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы Summа.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Піць — хваробу лячыць...

Эканоміка

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Рынак нерухомасці заўсёды нестабільны перад значнымі мерапрыемствамі, якія прыцягваюць турыстаў.