Вы тут

Спартсмены прагаласавалі за Домрачаву


Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка атрымала прыз за спартыўную высакароднасць ад Міжнароднага саюза біятланістаў (ІBU).


Гэтую ўзнагароду было вырашана ўручыць Дар'і па выніках галасавання атлетаў, якія выступаюць на Кубку свету. «Дар'я Домрачава атрымала прыз за спартыўную высакароднасць дзякуючы свайму ўчынку на этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы», — растлумачылі ў ІBU. Аналагічнага прыза таксама ўдастоіўся нарвежац Яханэс Цінэс Бё. Нагадаем, падчас гонкі пераследу Дар'я Домрачава і італьянка Даратэя Вірэр змагаліся за другое месца пасля заключнай стральбы. Перад паваротам на фініш беларуска наступіла на лыжную палку Даратэі, і тая засталася толькі з адной. Дар'я Домрачава, убачыўшы гэта, вырашыла не апярэджваць італьянку і фінішавала трэцяй.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».