Вы тут

На нарадзе ў Прэзідэнта разглядаўся лёс прадпрыемства «Гродна Азот»


На нарадзе ў Прэзідэнта ўчора разглядаўся далейшы лёс прадпрыемства «Гродна Азот». Гэта стала нагодай абмеркаваць і іншыя буйныя інвестыцыйныя праекты краіны, у тым ліку будаўніцтва АЭС. Закранулі і пытанні, якія, як раней акрэслівалася, патрабуюць пэўнай увагі, напрыклад вытворчасць спартыўнага інвентару і музычных інструментаў.


Што датычыцца менавіта «Гродна Азота», Прэзідэнт падтрымаў ідэі, якія яму прапанавалі, а менавіта: мадэрнізацыі існуючай вытворчасці і будаўніцтва новай. Зараз ідзе прапрацоўка абодвух варыянтаў і ацэнка рызык. У Беларусі вырабляюцца асноўныя мінеральныя ўгнаенні, якія выкарыстоўваюцца перш за ўсё ў сельскай гаспадарцы. «Але «Гродна Азот» важны і значны не толькі для хімічнай галіны рэгіёна, але і для краіны цалкам», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Улічваючы тое, што колькасць насельніцтва пастаянна расце, запыт на сельскагаспадарчую прадукцыю будзе павялічвацца. Пры гэтым наша планета не гумавая: неабходна выкарыстоўваць існуючыя плошчы. «Таму актуальнасць павелічэння вытворчасці мінеральных угнаенняў пастаянна будзе расці», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На вытворчасцях «Гродна Азота» вырабляюцца азотныя ўгнаенні, аміяк, метанол, капралактам і іншая хімічная прадукцыя. «Больш за палову вырабленых азотных угнаенняў пастаўляецца для сельскагаспадарчых арганізацый краіны, таму яго стабільная работа непасрэдна звязаная з эфектыўнасцю прадпрыемстваў галіны», — звярнуў увагу Прэзідэнт. Пры гэтым ён папрасіў далажыць, колькі азотных угнаенняў імпартуецца ў Беларусь. «Магутнасці гэтага камбіната адпрацавалі больш за 30 гадоў і выпрацоўваюць практычна ўжо другі рэсурс. Тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў нас сёння на гэтым камбінаце, не дазваляюць паўнавартасна канкурыраваць з замежнымі вытворцамі аналагічнай прадукцыі. Таму ўзнікла аб'ектыўная неабходнасць сур'ёзнай мадэрнізацыі гэтага прадпрыемства», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Разглядаліся тры варыянты: мадэрнізацыя існуючай вытворчасці, будаўніцтва новай і рэалізацыя гэтых двух праектаў адначасова. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўнае разлічыць, куды прадаваць прадукцыю і па якіх цэнах закупляць сыравіну. «Ёсць меркаванне, што кожны з гэтых варыянтаў звязаны з пэўнымі рызыкамі, якія могуць аказаць істотны ўплыў на эфектыўнасць праекта. Таму мы павінны ўважліва разгледзець усе аспекты і прыняць узважанае рашэнне, нацэленае на доўгатэрміновую перспектыву, — лічыць кіраўнік дзяржавы. — Мае патрабаванні вам вядомыя: ніякіх стратных і датацыйных праектаў у краіне быць не павінна».

Старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка пасля нарады адзначыў для журналістаў, што Прэзідэнту было даложана пра напрацоўкі па будаўніцтве новага азотнага комплексу. Вялікая ўвага была ўдзелена разгляду рызык рэалізацыі праекта, кошт якога складае крыху больш за $1 млрд. Выручку разлічваюць атрымліваць у памеры каля $335 млн у год. Далейшая прапрацоўка праекта ідзе ў кірунку сыравінных рызык (кошту газу) і кошту крэдытных рэсурсаў. Калі гаварыць пра варыянт глыбокай мадэрнізацыі, то на гэта плануецца задзейнічаць уласныя сродкі і пазыкі прадпрыемства. Увогуле гэты праект ацэньваецца ў суму каля $400 млн.

Гендырэктар «Гродна Азота» Ігар Бабыр нагадаў, што прадпрыемства складаецца з дзвюх пляцовак: «Гродна Азот» і «Завод Хімвалакно». У 2016-м сур'ёзна ўзраслі выдаткі, звязаныя з закупкай сыравіны, летась вытворчасць выйшла на бясстратную работу, а сённяшнія ўмовы, на думку гендырэктара, даюць падставы для таго, каб выйсці ў плюс і аднавіць плацежаздольнасць. Пры гэтым будаўніцтва новага комплексу дасць магчымасць пастаянна прысутнічаць на экспартных рынках з доўгатэрміновымі кантрактамі. А на мадэрнізаванай вытворчасці будзе магчымасць ствараць новыя віды ўгнаенняў.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Без страт і без датацый

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».