Вы тут

Першы беларуска-японскі эканамічны форум праходзіць у Японіі


Ён праводзіцца з 9 па 11 мая ў Токіа і Осака. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць больш за 200 бізнесменаў з дзвюх краін. На форуме праходзяць двухбаковыя сустрэчы на міністэрскім і рэгіянальным узроўнях, панэльныя дыскусіі, кантактна-кааперацыйныя біржы.


Беларуская дэлегацыя наведвае вядучыя японскія кампаніі і бізнес-асацыяцыі. На форуме таксама арганізавана міні-выстаўка беларускіх тавараў. Удзельнікі мерапрыемства могуць азнаёміцца з экспазіцыяй кніг пра Беларусь, а таксама наведаць канцэрт беларускай дыяспары ў Японіі.

Як расказаў БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін, сярод беларускіх удзельнікаў форуму ёсць прадстаўнікі прадпрыемстваў цяжкай і лёгкай прамысловасці, вытворцы фармацэўтычнай прадукцыі, мяса-малочнай і кандытарскай галін. Частка гэтых беларускіх кампаній ужо паспяхова супрацоўнічае з японскімі партнёрамі, але некаторыя прадпрыемствы робяць свае першыя крокі па выбудоўванні адносін. Пасол таксама адзначыў, што, нягледзячы на тое, што аб заключэнні кантрактаў пакуль гаварыць рана, японскі рынак для беларускіх прадпрыемстваў з'яўляецца перспектыўным. Паводле яго слоў, у працэсе прасоўвання беларускіх тавараў у Японію мясцовыя спажыўцы прынялі іх пазітыўна. У тым ліку размова ідзе і аб харчовай прадукцыі: сырах, алкаголі, кандытарскіх вырабах, шакаладзе.

Загаловак у газеце: Японскія перспектывы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».