Вы тут

На Сакаўшчынскім вадасховішчы адкрылася пляцоўка для бёрдвотчынгу


У нашай краіне з’явілася новая цікавая турыстычная паслуга. Гэта бёрдвотчынг – ад англійскага "назіранне за птушкамі". Цяпер на беразе Сакаўшчынскага вадасховішча, што ў Валожынскім раёне, можна ў прафесійных умовах паназіраць за рознымі відамі птушак. Для гэтага прыстасавана адпаведная пляцоўка на беразе, маецца спецыяльнае абсталяванне.


Глядзельная пляцоўка набірае папулярнасць як сярод аматараў, так і сярод прафесійных арнітолагаў. Пры дапамозе бінокляў і падзорных труб яны могуць паназіраць за вадаплаваючымі і каляводнымі відамі птушак у іх натуральным асяроддзі пражывання на беразе Сакаўшчынскага вадасховішча. Пры неабходнасці можна атрымаць абсталяванне для фатаграфавання птушак.

Пляцоўка размяшчаецца на зялёным турыстычным маршруце "Валожынскія гасцінцы". Яго інфраструктура дае вандроўнікам магчымасць прайсціся па экалагічных сцежках, праехацца па некалькіх роварных маршрутах, сплавіцца па рацэ, спыніцца на начоўку ў навакольных аграсядзібах.

Мясцовы бёрдвотчынг ужо запатрабаваны сярод удзельнікаў клубу па вывучэнні птушак "Крылаты дазор", які дзейнічае на базе школы вёскі Сакаўшчына. Мяркуецца, што з часам самі вучні змогуць прымяніць на практыцы атрыманыя веды і праводзіць экскурсіі, распавядаючы пра розныя віды птушак.

Глядзельная пляцоўка з’яўляецца безбар’ернай, таму свабодна палюбавацца птушкамі могуць і людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Праект "Птушка ў аб’ектыве" рэалізаваны Валожынскім сельскім выканаўчым камітэтам у межах праекта "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Беларусі", які фінансаваўся Еўрапейскім Саюзам і рэалізоўваўся Праграмай развіцця ААН. Ініцыятыва накіравана на павышэнне турыстычнага патэнцыялу Валожынскага раёна шляхам развіцця інфраструктуры экалагічнага турызму.

Сакаўшчынскае вадасховішча размешчана на рацэ Бярэзіна ў 11 км ад горада Валожына. Плошча вадасховішча складае каля 1.1 км², глыбіня можа дасягаць 3 м. Гэты вадаём здаўна прыцягвае ўвагу арнітолагаў і аматараў фотапалявання. Тут можна сустрэць і зрабіць фотаздымкі і лебедзя-клікуна і шызай чайкі, якія рэдка сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі і знаходзяцца пад аховай.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».