Вы тут

Дзіцячы тэлеконкурс «Талент краіны» абвяшчае новы набор удзельнікаў


Тэлеканал АНТ распачаў прыём заявак ад ахвотных трапіць на рэспубліканскі творчы конкурс "Талент краіны" (трэці сезон).


Як даведалася "Звязда", умовы адбору не змяніліся: да ўдзелу ў чатырох конкурсных катэгорыях запрашаюцца таленавітыя дзеці ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Таксама прымаюцца калектыўныя заяўкі – калі ў творчай суполцы не больш за 3 чалавекі.

Пакінуць заяўкі можна да 15 мая на сайце тэлеканала ont.by і, не чакаючы адказу, рыхтавацца да кастынгаў. Яны адбудуцца ў Беларускай акадэміі музыкі (Мінск, вул.Інтэрнацыянальная, 30) па наступным графіку:

17 мая з 10 да 18 гадзін – "Вакальны жанр" (народны, акадэмічны і эстрадны вакал);

18 мая з 10 да 18 гадзін – "Харэаграфічнае майстэрства" (народная, класічная і сучасная харэаграфія);

19 мая з 10 да 18 гадзін – "Інструментальнае мастацтва";

20 мая з 10 да 18 гадзін – "Арыгінальны жанр" (цыркавое мастацтва, дэкламацыю, акцёрскае майстэрства).

Усе падрабязнасці адносна кастынгаў можна папярэдне ўдакладніць па тэлефоне  +375-17-2843411.

Па выніках кастынгаў прафесійнае журы вызначыць 48 удзельнікаў тэлепраекту. У эфіры ж трэці сезон "Таленту краіны" гледачы ўбачаць гэтай восенню.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».