Вы тут

Агульны конкурс у Ліцэй БДУ склаў 6,6 чалавека на месца


У Ліцэі БДУ распачалася ўступная кампанія. Усяго было пададзена 1558 заяў. Найбольшая колькасць  (359) — у біялагічныя классы, дзе конкурс склаў 9,3 чалавека на месца.


На месцы ў матэматычных класах прэтэндуюць 297 абітурыентаў (конкурс — 7,5 чалавека на месца), у фізічных — 250 (конкурс — 6,2), інфармацыйна-матэматычным — 161, гісторыка-грамадазнаўчых — 137, філалагічным (англійская мова.) — 140, хімічным — 130, філалагічным (руская мова) — 84. Такім чынам, агульны конкурс па ліцэі склаў 6,6 чалавека на месца.

З агульнай колькасці абітурыентаў 31 чалавек будзе залічаны без экзаменаў. Гэта пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды (уладальнікі дыпломаў I, II або III ступені) па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, хіміі, біялогіі, гісторыі, грамадазнаўству, рускай мове і літаратуры, беларускай мове і літаратуры і англійскай мове.

Залічэнне ў 10-я класы будзе ажыццяўляцца па выніках двух пісьмовых уступных іспытаў, якія пройдуць 13 і 20 мая.

Навучанне ў Ліцэі БДУ вядзецца па сямі напрамках. У 2018/2019 навучальным годзе плануецца адкрыць дванаццаць класаў: па два матэматычных, фізічных, біялагічных, філалагічных, гісторыка-грамадазнаўчых, адзін хімічны клас і адзін — інфарматыка-матэматычны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Крызіс на мяжы: дзень пяты (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы: дзень пяты (абнаўляецца)

Сітуацыя на мяжы, як і раней, застаецца напружанай.

У свеце

Кітайскую вакцыну пачнуць размяркоўваць па рэгіёнах

Кітайскую вакцыну пачнуць размяркоўваць па рэгіёнах

У Беларусь дастаўлена 1,5 мільёна доз.

Грамадства

Рыбны дзень. Якой рыбе аддаюць перавагу спажыўцы, і як яе правільна выбіраць

Рыбны дзень. Якой рыбе аддаюць перавагу спажыўцы, і як яе правільна выбіраць

Калі вы шчыра ўпэўненыя, што найлепшая рыба — гэта каўбаса, а, маючы выбар рыба або мяса, адназначна аддаяце перавагу мясу, то...