Вы тут

Вызначыліся пяць найлепшых юных чытальнікаў Беларусі


11 мая на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы сталі вядомыя імёны пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Чытаем па-беларуску з velcom”. На працягу 8 месяцаў больш за 2 тысячы ўдзельнікаў з усіх рэгіёнаў краіны змагаліся за права выступіць у фінале і атрымаць галоўны прыз конкурсу – iPhone.


Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны вучні 7-8 класаў з усёй краіны. У рамках першага этапу конкурсу ўдзельнікі размясцілі ў сацыяльных сетках 2048 відэазапісаў з чытаннем твораў аўтарства беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Усе дасланыя вучнямі відэазапісы можна адсачыць у сацыяльных сетках па хэштэгу #чытаемзvelcom.

Па выніках першага этапу конкурсу былі вызначаны па 30 найлепшых чытальнікаў ад кожнай вобласці і горада Мінска. У абласных цэнтрах прайшлі рэгіянальныя фіналы, пераможцам якіх былі ўручаны запрашэнні на фінал конкурсу і сучасныя смартфоны.

"Актыўны ўдзел школьнікаў з розных куткоў Беларусі, больш за мільён праглядаў конкурсных відэа ў сацыяльных сетках, высокі ўзровень выступоўцаў на рэгіянальных фіналах – усё гэта сведчыць пра поспех праекта, – падкрэслівае кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі Velcom Вячаслаў СМІРНОЎ. – Дзякуючы сучасным тэхналогіям мы звярнулі ўвагу дзяцей на прыгажосць беларускага слова, велізарны і разнастайны пласт выдатных твораў нашых аўтараў. А рэспубліканскі фінал на славутай тэатральнай сцэне стаў вельмі эфектнай кропкай”.

35 фіналістаў прадставілі на сцэне Купалаўскага творы беларускіх аўтараў. Кожнаму ўдзельніку на выступленне было выдзелена 2 хвіліны. Абмежаванне па часе зрабіла фінал яшчэ больш дынамічным і эмацыйным.

"Гэта сапраўднае свята беларускай мовы і культуры. Дзеці з усёй краіны паказалі, наколькі важна захоўваць самы галоўны скарб – родную мову. Талент кожнага ўдзельніка конкурсу “Чытаем па-беларуску з velcom” мяне моцна ўразіў. Упэўнены, што кожнага з гэтых падлеткаў чакае цудоўная будучыня, напоўненая святлом, дабрынёй і любоўю да сваёй радзімы”, – падзяліўся сваімі ўражаннямі ад конкурсу старшыня журы, рэдактар ​​часопіса “Вясёлка” Уладзімір ЛІПСКІ.

Па выніках рэспубліканскага фіналу лепшымі юнымі чытальнікамі краіны прызнаныя Аліна Сухадольская (гімназія №7 г. Мінска), Маліка Мірзаліева (гімназія №1 г. Гродна), Марыя Новік (сярэдняя школа №22 г. Гродна), Ян Мусвідас (гімназія №30 г. Гродна) і Ангеліна Мішпількіна (Высокаўская сярэдняя школа). Пераможцам уручаны смартфоны Apple ад кампаніі velcom.

Сацыяльна-адукацыйны праект “Чытаем па-беларуску з velcom” праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі нашай краіны з 2015 года. У гэтым годзе праект таксама актыўна падтрымалі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Відэа з чытаннем твораў на беларускай мове ў падтрымку ўдзельнікаў анлайн-конкурсу выклалі топ-мэнеджары кампаніі velcom, прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе “Еўрабачанне”, спартыўныя клубы, студэнты БДУ, маладыя паэты, супрацоўнікі беларускіх прадпрыемстваў. У падтрымку конкурсу быў таксама праведзены першы беларускамоўны паэтычны батл “Вершус”.

Надзея НІКАЛАЕВА ​

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.

Грамадства

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Разам з карэспандэнтам «Звязды» ветэран Вялікай Айчыннай вайны франтавы повар Ганна Воранава ўспомніла пра самыя шчаслівыя і самыя горкія моманты жыцця.

Эканоміка

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Неад'емным аксесуарам вандроўкі сёння з'яўляецца плацежная картка.

Грамадства

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Поспех установы адукацыі — заслуга педкалектыву, а няўдача — памылка яе кіраўніка.