Вы тут

Аляксандр Лукашэнка зробіць візіты ў Расію і Таджыкістан


На наступным тыдні Аляксандр Лукашэнка наведае Расійскую Федэрацыю і Рэспубліку Таджыкістан.

Як паведамляе прэс-служба Прэзідэнта, 14 мая беларускі лідар наведае Сочы, дзе адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Там удзельнікі абмяркуюць перспектывы паглыблення ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў, актуальны парадак дня і далейшае развіццё інтэграцыйнага аб'яднання.


Акрамя таго, чакаецца сустрэча кіраўніка дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. На ёй будуць гаварыць пра стан і перспектывы двухбаковых адносін, праблемныя пытанні, а таксама пра падрыхтоўку да пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца ў Мінску.

Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка накіруецца ў Рэспубліку Таджыкістан. Візіт прадоўжыцца да 16 мая.

У фармаце «сам-насам» і ў пашыраным складзе запланаваны перагаворы беларускага лідара з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. На іх будуць разгледжаны вынікі і далейшыя планы па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, вытворчай кааперацыі, рэалізацыі сумесных праектаў і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, а таксама работа на рынках трэціх краін, а па выніках чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў. Мяркуецца, што кіраўнікі краін прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця нацыянальнай выстаўкі Беларусі ў Таджыкістане і ў шэрагу іншых мерапрыемстваў.

Дарэчы, у дні візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Душанбэ адбудзецца таджыкска-беларускі бізнес-форум, у якім прымуць удзел і прадстаўнікі дзелавых колаў Афганістана. На мерапрыемстве разгледзяць перспектыўныя напрамкі бізнес-узаемадзеяння з Таджыкістанам і Афганістанам, запланавана правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі трох краін.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Спачатку Сочы, пасля — Душанбэ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.