Вы тут

Сяброўскае вітанне Таджыкістану


Напярэдадні Дзён Беларусі ў Таджыкістане пабачыў свет спецыяльны выпуск газеты «Літаратура і мастацтва», прысвечаны Таджыкістану, таджыкскай літаратуры.


У Выдавецкага дома «Звязда» — вялікі вопыт супрацоўніцтва з Таджыкістанам, таджыкскай творчай інтэлігенцыяй. Неаднойчы і на старонках «Звязды» асвятлялася таджыкская тэма, расказвалася пра пераклады з таджыкскай паэзіі, прозы. Прыязна заўжды ставіліся да публікацыі таджыкскіх аўтараў часопісы «Полымя», «Маладосць».

А зараз на некалькіх старонках газеты творчай інтэлігенцыі знайшлося месца і гутаркам з беларускім амбасадарам у Душанбэ Алегам Івановым і паслом Таджыкістана ў Беларусі спадаром Махмадшарыфам Хакдодам, і іншым досыць цікавым публікацыям, якія распавядаюць пра гісторыю і сучасны стан беларуска-таджыкскіх адносін у галіне літаратуры і культуры. Жанна Капуста ў артыкуле «Госць — чалавек невыпадковы: з гісторыі літаратурных сувязяў» расказвае пра станаўленне літаратурных кантактаў паміж Беларуссю і Таджыкістанам у 1960-я гады, згадвае шмат цікавых прыкладаў супрацоўніцтва. З інтэрв'ю ў «ЛіМе» выступае і старшыня Саюза пісьменнікаў Таджыкістана вядомы паэт, перакладчык Нізом Касім.

Адметнай публікацыяй уяўляецца старонка перакладаў таджыкскай паэзіі. З вершамі ў «ЛіМе» выступаюць Нізом Касім, Гулрухсор Сафі, Аскар Хакім, Ато Мірхаджа. Перакладчыкі іх твораў на беларускую мову — Павел Астравух, Іна Фралова, Мікола Шабовіч, Людміла Хейдарава, Марыя Кобец, Генадзь Аўласенка, Яна Будовіч.

Можна смела канстатаваць, што і гэты спецыяльны выпуск «ЛіМа», прысвечаны таджыкскай літаратуры, стане асобнай старонкай у добрых сяброўскіх сувязях паміж пісьменнікамі Беларусі і Таджыкістана.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».