Вы тут

Раім схадзіць


Фестывалі «Горад і Кнігі», Vulitsa Ezha, «Бэзавыя мары» ў батанічным садзе, а таксама выстава чароўных аўтарскіх лялек  — афіша «Звязды» з 14 па 20 мая.


Назіранне за нябеснымі аб'ектамі

Дзе: планетарый (вул. Фрунзэ, 2)

Калі: па 31 мая, 21:30

Колькі каштуе: бясплатна

Абсерваторыя мінскага планетарыя прапануе ўсім жадаючым бясплатна палюбавацца ў тэлескоп на найбольш цікавыя нябесныя аб'екты: Сонца, Месяц, планеты Сонечнай сістэмы, зоркі, галактыкі.

Назіранні залежаць ад умоў надвор'я. Перад наведваннем планетарыя абавязкова зверце графік з сайтам.


Фестываль «Горад і Кнігі»

Дзе: сквер БНТУ (пр-т Незалежнасці, 65)

Калі: 18 мая, 14:00; 19 мая, 11:00

Колькі каштуе: бясплатна

Фестываль збярэ ўсіх аматараў кніг пад адкрытым небам — у скверы БНТУ. Праграма гэтага года вельмі насычаная і налічвае больш за 100 мерапрыемстваў. Так, будуць працаваць пяць пляцовак: дзіцячая, маладзёжная, экспертная, пляцоўка чытанняў, а таксама стол майстар-класаў і літаратурных гульняў. Тэмы гэтага года: Мінск, навука, коміксы і фантастыка, прафесіі ў літаратуры, асаблівыя дзеці.

На фестываль «Горад і Кнігі» можна прыйсці ўсёй сям'ёй, і кожны знойдзе тут нешта цікавае для сябе.


Фестываль Vulitsa Ezha

Дзе: парк «Дрымлэнд» (вул. Арлоўская, 80)

Калі: 19-20 мая, 12:00

Колькі каштуе: 5 р.

У гэтым годзе гасцей чакаюць больш за 45 удзельнікаў фуд-корта, больш за 10 зон для актыўнага адпачынку, дзве сцэны, маркет вырабаў ручной працы, дзіцячая зона, лекторый, у рамках якога спікеры раскажуць пра ежу, горад і людзей, якія робяць яго лепш.


Фестываль «Бэзавыя мары»

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (пл. Калініна)

Калі: 19 мая, 13:00

Колькі каштуе: 7 р.; школьнікі, студэнты, пенсіянеры — 4 р.

Падзея, якую нельга прапусціць, — красаванне дэкаратыўнай калекцыі бэзу. Знакаміты бэзавы сад батанічнага саду налічвае больш за 250 сартоў, у тым ліку — больш за 16 сартоў уласнай селекцыі.

19 мая ўсіх наведвальнікаў чакаюць: лекцыя пра тое, як вырошчваць бэз ад кандыдата біялагічных навук, майстар-клас «Пяшчотны вобраз бэзу, або як зрабіць макіяж для рамантычнага вечару», а таксама джазавыя мелодыі ад MuzzicDom Jazz Band.


Выстава чароўных аўтарскіх лялек

Дзе: Гасцёўня Уладзіслава Галубка (вул. Старавіленская, 14)

Калі: па 28 мая, пан.-суб.: 10:00-17:30

Колькі каштуе: удакладняць у касе

У рамках выставы лялек «Баба-Яга & kompani» будзе прадстаўлена адразу тры праекты: казачныя персанажы ад беларускіх і літоўскіх майстроў, дэбютныя працы ад выпускнікоў Майстэрні аўтарскай лялькі і міні-выстава «Жывое каменнае сэрца» ад Таццяны Кучынскай, бо камяні спрадвеку лічыліся інструментамі для варожб і чароўных дзеянняў. Таксама на выставе будуць прадстаўлены казачныя акварэлі Сяргея Сочнева.


Выстава «Пад туфлікам у Музы. З гісторыі абутку»

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 10 чэрвеня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Сёння гісторыя абутку налічвае 30 000 гадоў. Яна відазмянялася разам з патрэбамі грамадства, паказвала прыналежнасць гаспадара да пэўнага сацыяльнага класа, адлюстроўвала яго дабрабыт. У кожнай эпохі свая пара чаравічкаў. У наш час абутак працягвае іграць важную ролю ў іміджы чалавека, незалежна ад таго, сочыць ён за модай ці не.

На выставе ў вас ёсць унікальная магчымасць убачыць абутак, які насілі ў Беларусі на працягу ХХ стагоддзя. Фондавыя калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея і яго філіялаў поўныя рэдкімі экзэмплярамі: ад лапцей і валёнкаў да бальных туфляў.

Акрамя таго, на выставе прадстаўлены сучасныя ўзоры дызайнерскай думкі: фантастычныя туфлі Лэдзі Гага і іншыя незямныя рэчы, створаныя рэкардсменам кнігі рэкордаў Гінеса, вядомым дызайнерам Янжэм Нядвецкім, а таксама эксклюзіўная калекцыя, пашытая ўручную спецыяльна для праекта «Пад туфлікам у Музы» майстрамі аднаго з самых вядомых люксавых брэндаў абутку ў Беларусі кампаніі Studio Sutoria, цікавыя ўзоры рэтра-калекцыі «Прыгажосць ХХ стагоддзя» вядомага беларускага стыліста Таццяны Анюковай, абутак для гульні ў боўлінг цэнтра Madison і многае іншае.


Канцэрты каля Вялікага тэатра

Фота belcanto.ru.

Дзе: плошча перад Вялікім тэатрам оперы і балета (пл. Парыжскай Камуны)

Калі: па 17 чэрвеня, 17:10-17:40

Колькі каштуе: бясплатна

Кожную нядзелю, з 6 мая па 17 чэрвеня, на пляцоўцы перад Вялікім тэатрам оперы і балета будзе гучаць аркестр культурнай установы.

З 17:10 да 17:40 аркестр будзе іграць праграмы, аснову якіх складзе, канешне, вядомая класічная музыка. Кіраваць аркестрам будуць Іван Касцяхін і Алег Лясун.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.