Вы тут

Кітайскія археолагі здзейснілі глыбакаводную экспедыцыю


Даследванні праводзіліся з дапамогай пілатуемага батыскафа "Шэньхай юншы".


Група кітайскіх археолагаў вярнулася з акваторыі архіпелага Сіша ў трапічны курортны горад Санья паўднёвакітайскай правінцыі Хайнань, паспяхова завяршыўшы першую глыбакаводную экспедыцыю, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

У ходзе дзесяцідзённай экспедыцыі археолагі з дапамогай пілатуемага батыскафа "Шэньхай юншы" ("Глыбакаводных храбрэц") здзейснілі 7 апусканняў агульнай працягласцю ў 66 гадзін 51 хвіліну. Максімальная глыбіня апускання дасягнула 1003 метраў. Усе намечаныя работы былі выкананы, з вады былі паспяхова вынятыя ўзоры старажытных помнікаў культуры. 

"Глыбакаводная археалогія - гэта зусім новыя выклікі і важная даследчая тэматыка для нас. Дзякуючы дадзенай экспедыцыі мы набылі асноўнае паняцце і вопыт аб падводнай археалогіі з выкарыстаннем тэхнікі глыбакаводнага апускання", - адзначыў Сун Цзяньчжун, намеснік кіраўніка Цэнтра па ахове падводнай культурнай спадчыны пры Дзяржаўным упраўленні па ахове культурнай спадчыны КНР. 

Наступным этапам працы археолагаў будзе правядзенне комплекснага аналізу і разгляд усіх сабраных падчас экспедыцыі дадзеных, на аснове чаго будзе складзены даследчы даклад, закліканы закласці падмурак для выяўлення і аховы старажытных помнікаў культуры ў глыбінях Паўднёва-Кітайскага мора, паведаміў Сун Цзяньчжун. Як стала вядома, у дадзенай экспедыцыі адбылося першае пробнае прымяненне пілатуемага батыскафа "Шэньхай юншы" пасля здачы яго ў эксплуатацыю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».