Вы тут

У Сычуані знойдзены гіганцкі камар


Размах яго крылаў - звыш 11 сантыметраў!


Кітайскія энтамолагі выявілі гіганцкага камара, размах крылаў якога дасягае 11,15 см, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Па словах куратара Музея насякомых Заходняга Кітая Чжаа Лі, казурка, якая належыць да віду камароў Holorusia mikado, яны лічацца найбуйнейшымі ў свеце, была знойдзена ў жніўні мінулага года падчас экскурсіі ў гарах Цінчэн у Чэнду, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая. Камары Holorusia mikado былі ўпершыню выяўленыя ў Японіі брытанскім энтамолагам Джонам Вествудам, які і ўвёў у выкарыстанне гэтую назву. 

Размах крылаў гэтых насякомых звычайна складае каля 8 см. "Гэтыя камары выглядаюць жахліва, але не з'яўляюцца крывасмактальнымі. Дарослыя казуркі жывуць усяго некалькі дзён і, галоўным чынам, сілкуюцца кветкавым нектарам", - распавёў Чжаа Лі. Вучоны адзначыў, што сярод дзясяткаў тысяч відаў камароў, якія існуюць у прыродзе, толькі каля сотні відаў сілкуюцца крывёй і могуць уяўляць праблему для чалавека. 

У заходніх частках правінцыі Сычуань камары Holorusia mikado, вядомыя таксама як доўганожкі, сустракаюцца ў асноўным у раёне Чэндускай раўніны і ў гарах вышынёй не больш за 2200 м. "Яны дрэнна лятаюць з-за буйнога цела., хутчэй, скачуць. Звычайна гэтыя камары насяляюць раёны, багатыя расліннасцю", - сказаў Чжаа Лі. 

Музей, нягледзячы на ​​тое што ён прыватны, з'яўляецца музеем дзяржаўнага ўзроўню. У ім прадстаўлена больш за 700 тыс. экспанатаў, звыш 70 з якіх з'яўляюцца найбольш буйнымі прадстаўнікамі свайго віду.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Тры гады таму прозвішча Трыкоза ўжо было на слыху.

Грамадства

Мэр Брэста Аляксандр Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Мэр Брэста Аляксандр Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама адмеркаваў рэзанансную тэму раскопак на тэрыторыі гета.

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.