Вы тут

19-я лінія метрапалітэна


Будзе адкрыта ў 2020 годзе ў Пекіне.


У Пекіне ідзе будаўніцтва 19-й лініі метрапалітэна, якую плануецца здаць у эксплуатацыю ў 2020 годзе. Пра гэта паведаміў муніцыпалітэт горада, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

22,4-кіламетровая лінія з дзесяццю станцыямі працягнецца з поўдня на поўнач праз заходнюю частку кітайскай сталіцы. Лінія будзе браць пачатак у паўднёвым раёне Дасін ад станцыі "Сіньгун" і заканчвацца станцыяй "Муданьюань" у паўночным раёне Хайдянь. 

Новая ветка дапаможа знізіць транспартную нагрузку ў фінансавым раёне Пекіна. Цяпер у Пекіне дзейнічаюць або будуюцца 22 лініі метрапалітэна. Па стане на канец мінулага года агульная працягласць ліній Пекінскага метро склала 608 км, а да канца гэтага года яна вырасце да 630 км.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.