Вы тут

Таксі хутка паляціць?


У журналістаў CBS News з'явілася эксклюзіўная магчымасць упершыню зірнуць на прататып лятучага таксі кампаніі Uber, якое, згодна з планамі, павінна будзе падняцца ў паветра з першымі пасажырамі дзесьці ў 2020 годзе. Кампанія таксама пакажа прататып лятучага таксі на мерапрыемстве Uber Elevate Summіt, якое будзе праходзіць у Лос-Анджэлесе.


У цэлым па дызайне апарат падобны хутчэй на вялікі квадракоптар, чым на лятучы аўтамабіль. Некалькі апорных вінтоў дазволяць ажыццяўляць вертыкальныя ўзлёт і пасадку. Корпус апарата — бліжэй да самалётнага фюзеляжа, чым да верталёта. Таксі Uber, якое збіраецца лётаць, будзе працаваць на электрычнасці, таму, як адзначаюць журналісты тэлеканала, апарат будзе больш ціхі, эфектыўны і эканамічны, чым звычайны верталёт.

Згодна з уяўленнямі выканаўчага дырэктара кампаніі Uber Дара Хасраўшахі, людзі змогуць заказваць лятучае таксі з дапамогай мабільнай праграмы, а затым накіроўвацца ў найбліжэйшы паветраны порт на даху аднаго з будынкаў. Акрамя таго, кампанія плануе прапанаваць сэрвіс паасобнай аплаты: кожны апарат зможа браць на борт да чатырох пасажыраў, што дазволіць знізіць канчатковы кошт палёту. «Мы хочам стварыць цэлую сетку такіх лятучых таксі, каб нават звычайныя людзі, якім надакучылі заторы на дарогах, маглі аплачваць палёт на далёкія адлегласці па даступных цэнах», — пракаментаваў Хасраўшахі журналістам CBS News.

Як паказваюць розныя крыніцы, такім раннім паказам прататыпа кампанія, верагодна, вырашыла адцягнуць увагу грамадскасці ад інцыдэнту, які адбыўся ў Арызоне сёлета ў сакавіку. Нагадаем, што беспілотны аўтамабіль Uber збіў веласіпедыстку, якая пераходзіла дарогу ў неналежным месцы ў цёмны час сутак. Расследаванне гэтага інцыдэнту па-ранейшаму працягваецца, і, як стала вядома, у ім усплылі новыя дэталі. Паводле апошніх звестак, аварыя адбылася па віне «няправільна настроенага праграмнага забеспячэння». Гаворка ідзе пра софт, які на базе атрыманых даных з датчыкаў і камер дае камп'ютару каманду «ігнараваць перашкоды на дарозе». Праграма павінна была быць настроена такім чынам, каб спыняць аўтамабіль перад сапраўды сур'ёзнымі перашкодамі. Як растлумачылі прадстаўнікі кампаніі, гэтая мера была вымушанай, паколькі ў адваротным выпадку беспілотнік тармазіў бы перад кожным пакетам, які лётаў на дарозе. На жаль, памылка ў праграмаванні прывяла да трагедыі — аўтамабіль на поўным ходзе ўехаў у веласіпедыстку.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вясковая робататэхніка

Вясковая робататэхніка

Як у вясковай школе з'явіўся SТEM-цэнтр.

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.