Вы тут

У Мінску пройдзе форум «Усходняя Еўропа: пытанні бяспекі для ўсіх»


З 23 да 25 мая ў Мінску пройдзе маштабны форум «Усходняя Еўропа: пытанні бяспекі для ўсіх» на пляцоўцы ініцыятывы «Мінскі дыялог». На ім эксперты абмяркуюць пытанні бяспекі. У форуме возьмуць удзел прадстаўнікі беларускай улады, прычым на самым высокім узроўні, генсек АБСЕ Томас Грэмінгер, генсек АДКБ (2003—2017) Мікалай Бардзюжа, намеснік памочніка генсека НАТА па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі Джэймс Апатурай, старшыня ПА АБСЕ (2016—2017) Крысцін Мутанен. Таксама чакаюць шырокае прадстаўніцтва замежных фондаў і цэнтраў, экспертнай супольнасці і бізнесу. Увогуле — каля 350 удзельнікаў.


Арганізатары форуму расказалі, што будзе адбывацца падчас трох насычаных дзён. Яўген ПРЭЙГЕРМАН, кіраўнік экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог», нагадаў, што як дыскусійная пляцоўка гэта ініцыятыва працуе ўжо тры гады: дае слова экспертам па актуальных пытаннях і больш удзяляе ўвагі невялікім дзяржавам. За гэты час праведзена 11 міжнародных канферэнцый, а таксама шэраг даследчых мерапрыемстваў. У выніку работы сфарміраваўся фундамент для правядзення сёлетняга буйнога форуму.

Яўген Прэйгерман адзначыў, што зараз няма такіх пляцовак, дзе праходзіць шчырая дыскусія, не пераўтвараючыся ў частку інфармацыйнай вайны. І гэта, на яго погляд, вялікая праблема, якая і стала адной з нагод для правядзення форуму. На дыскусійных пляцоўках у Мінску будзе прадстаўлена больш за 40 краін.

Каардынатар праграмы «Знешняя палітыка Беларусі» экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог» Дзяніс МЕЛЬЯНЦОЎ расказаў, што падчас работы секцый рэгіянальныя выклікі і канфлікты будуць разглядацца праз прызму глабальных тэндэнцый. Тэмы закрануць як аб'ёмныя пытанні, напрыклад трансфармацыю сусветнага парадку і праблемы міжнародных рэжымаў бяспекі, так і канкрэтныя выпадкі: санкцыйную вайну Захаду і Расіі, імплементацыю мінскіх пагадненняў і іншыя. Таксама чакаецца работа асобнай секцыі па Эканамічным поясе Шаўковага шляху.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Пляцоўка для шчырай дыскусіі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.