Вы тут

У краіне поўным ходам ідзе рэгістрацыя на ЦТ


Яна будзе доўжыцца да 1 чэрвеня ўключна.


Асноўны наплыў абітурыентаў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце традыцыйна чакаюць у канцы мая, але ўжо сёння колькасць тых, хто прайшоў рэгістрацыю на ЦТ, перавышае паказчык за аналагічны перыяд мінулага года.

Паводле слоў адказнага сакратара прыёмнай камісіі Сяргея ЯКАВЕНКІ, сярод абітурыентаў БДПУ — шмат выпускнікоў педагагічных класаў і груп, якія яшчэ падчас сваёй вучобы ў школе змаглі даволі блізка пазнаёміцца з педагагічнай прафесіяй, таму іх выбар — цалкам усвядомлены.   

Рэгістрацыя на ЦТ праходзіць на першым паверсе трэцяга корпуса БДПУ (вуліца Савецкая, 18) у аўдыторыі 121.  У патэнцыяльных першакурснікаў ужо сёння ёсць магчымасць ацаніць месца свайго будучага навучання.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?