Вы тут

Нацыянальны дзіцячы форум "Мы - лідары Беларусі" пройдзе 18-19 мая


Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, вядучыя рэспубліканскія дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія аб'яднанні і арганізацыі.


Мэта форуму - выхаванне грамадзянскай адказнасці і сацыяльнай актыўнасці, стымуляванне работы лідараў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, органаў вучнёўскага самакіравання, падтрымка дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў і сацыяльных праектаў.

У рабоце форуму прымуць удзел члены Рэспубліканскага  каардынацыйнага савету маладзёжных парламентаў, пераможцы і прызёры абласных этапаў рэспубліканскага конкурсу "Лідар года",  конкурсаў "Дзіцячы і маладзёжны парламент" і "Юны журналіст у горадзе, дружалюбным да дзяцей", лідары грамадскіх аб'яднанняў, органаў вучнёўскага самакіравання – усяго больш як 100 чалавек.

Праграма форума  ўключае заключны этап V Рэспубліканскага агляду-конкурсу "Лідар года", інтэрактыўныя і дыскусійныя пляцоўкі, правядзенне круглага стала, прэзентацыю сацыяльных праектаў і ініцыятыў, сустрэчу з дэпутатамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».