Вы тут

У Мінску 19 мая пройдзе піянерскі фэст "Глянь на нас па-новаму!"


19 мая БРПА запрашае мінчан і гасцей беларускай сталіцы ў парк імя Максіма Горкага на піянерскі фэст "Глянь на нас па-новаму" (пачатак у 14.30).


У Дзень піянерскай дружбы галоўнымі героямі дзіцячага свята стануць больш за паўтары тысячы чалавек — піянеры і акцябраты з усіх рэгіёнаў краіны.

Праграма піянерскага фэсту абяцае быць вельмі насычанай. Для творчых, вясёлых і знаходлівых — конкурс агітбрыгад "Запалі вогнішча дабра". Для юных кемлівых турыстаў і падарожнікаў — цікавыя маршруты па дзіцячым парку і складаныя галаваломкі квэста "Піянерскі GPS". Дваровыя і піянерскія гульні, аквагрым, каляровыя коскі, гіганцкія вулічныя роставыя шахматы і многае іншае размесцяцца адначасова на пятнаццаці інтэрактыўных пляцоўках "Актывацыя "proБРПА"!

Яркім акордам дзіцячай урачыстасці стане Першы піянерскі опенэйр "Піянер.by", які будзе напоўнены запальнымі музычнымі сэтамі ад модных юных дыджэяў, шоу святлодыёдных шароў, розыгрышам прызоў, фестывалем фарбаў "Холі" і сустрэчай хлопчыкаў і дзяўчынак з чалавекам-святам, папулярным беларускім клоўнам Вадзікам Ракетай і яго сябрамі.

Старт піянерскай фэсту "Глянь на нас па-новаму", арганізатарамі якога выступаюць ГА "БРПА" пры падтрымцы Мінгарвыканкама, дасць танцавальны батл "Разам з намі!"

Праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню піянерскай дружбы "Глянь на нас па-новаму!":

19 мая, субота:

14.30 — 14.35 — Танцавальны батл "Разам з намі!"

Цэнтральны дзіцячы парк ім. М. Горкага, пляцоўкі

14.45 — 17.30 — VI Рэспубліканскі агляд-конкурс піянерскіх агітбрыгад "Запалі вогнішча дабра!"

Цэнтральны дзіцячы парк ім. М. Горкага, галоўная сцэна

Квэст "Піянерскі GPS"

Цэнтральны дзіцячы парк ім. М. Горкага, пляцоўкі

"Актывацыя "proБРПА" (інтэрактыўныя пляцоўкі)

Цэнтральны дзіцячы парк ім. М. Горкага, пляцоўкі

18.00 — 21.00 — Open air "Піянер.by"

Цэнтральны дзіцячы парк ім. М. Горкага, галоўная сцэна

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.