Вы тут

Выязны адукацыйны форум "КультУРА" стартуе 16 мая ў БДУ


Асноўныя дзеянні разгорнуцца ў аздараўленчым комплексе "Спадарожнік" (Мінскі р-н, пас. Ждановічы). Форум прымеркаваны да святкавання стварэння Творчага саюза БДУ. Мерапрыемства накіравана на раскрыццё творчага патэнцыялу моладзі, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі вакальных, харэаграфічных і прамоўніцкіх здольнасцяў таленавітых студэнтаў.


Удзельнікамі форуму стануць больш за 130 супрацоўнікаў і студэнтаў БДУ практычна з усіх факультэтаў. Для іх падрыхтавана адукацыйна-забаўляльная праграма. Галоўнай падзеяй стане творчае спаборніцтва, прысвечанае беларускай культуры. Пяці студэнцкім зборным трэба будзе прайсці тры этапы: творчы квэст, конкурс відэа-візітовак і выступленне  з літаратурна-музычнай кампазіцыяй "Гучы родная мова". У кожным туры будзе вызначацца найлепшая каманда. А пераможцам стане каманда—уладальніца максімальнай сумы набраных балаў.

У рамках форуму майстар-класы правядуць тэлевядучыя Яўген Перлін і Чулпан Ганіева.  Таксама адбудуцца выбары намесніка старшыні Творчага саюза БДУ "Мы выбіраем, нас выбіраюць".

Цырымонія закрыцця і ўзнагароджанне ўдзельнікаў форуму пройдзе 18 мая.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.