Вы тут

У галерэі «Арт-Беларусь» прэзентуюць кнігу дзіцячых прыгод


17 мая ў сталічнай галерэі «Арт-Беларусь» адбудзецца прэзентацыя кнігі «Казкі старога Адамкова», створанай пісьменніцай Наталкай Харытанюк і мастачкай Воляй Кузьміч


На сустрэчы гасцям раскажуць пра цуды, працу і падтрымку, якія дазволілі выдаць кнігу дзіцячых прыгод па-беларуску і без кампрамісаў для якасці. Прэзентацыя будзе праходзіць у суправаджэнні выставы ілюстрацый Волі Кузьміч.

Кніга «Казкі старога Адамкова» пабачыла свет у красавіку 2018 года ў выніку паспяховай краўдфандынгавай кампаніі на платформе «Talaka». Цікава тое, што неабходная сума была сабраная ўжо на трэці дзень пасля старту. Агульная падтрымка склала 120% ад запланаванай і, як прызнаюцца самі аўтаркі, дазволіла ім рэалізаваць самыя смелыя задумкі.

У цэнтры «Казак старога Адамкова» — тры гісторыі, якія адбываюцца з братам і сястрой, Кастусём і Наталкай, у іх двары на самым захадзе горада Брэста, у старым раёне Адамкова. Нефармальны дэвіз выдання — «Усе загадкі схаваныя за гаражамі» жыве ў ілюстрацыях літаральна ў некалькіх вымярэннях.

Дзе: галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3)

Калі: 17 мая, 18:00

Колькі каштуе: уваход вольны, аднак неабходна рэгістрацыя

Ганна БАГІНО

Фота з архіва Волі КУЗЬМІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.