Вы тут

Міжнародны семінар па генетыцы даўгалецця пройдзе ў БеМАПА


У рамках праграмы навуковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія (Італія) 17 мая ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі адбудзецца Міжнародны семінар "Даўгалецце, нутрыгеноміка і традыцыйныя веды, звязаныя з генетычнымі рэсурсамі, нацыянальнай кухняй і медыцынай".


На ім будуць агучаны даклады, прысвечаныя асаблівасцям арганізацыі дапамогі пажылым людзям у Беларусі і на Сардзініі. У цэнтры ўвагі герантолагаў, герыятраў, рэбілітолагаў, эндакрынролагаў, клінічных псіхолагаў акажуцца пытанні правільнага харчавання і здаровага ладу жыцця, праблемы генетыкі старэння і даўгалецця  генетыкі харчавання. Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук прадставіць два даклады: "Генетыка доўгажыхарства ў Беларусі: першы досвед і перспектывы супрацоўніцтва" і "Міжнароднае рэгуляванне доступу да генетычных рэсурсаў".

Плануецца, што ў рабоце семінара возьмуць удзел Прэзідэнт Сусветнай супольнасці даўгалецця, доктар навук Раберта Пілі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыё Бальдо, Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Кальяры (Сардзінія, Італія) Джузэпэ Карбоні, вядомыя беларускія і італьянскія навукоўцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.