Вы тут

Адбылася прэзентацыя кінетычнага тэатра «Балабуха»


15 мая адбылася прэзентацыя ўнікальнага арт-аб’екта драўлянай механікі – кінетычнага тэатра “Балабуха”. Аўтар ідэі – майстар народных рамёстваў, лаўрэат Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2016 г., “Чалавек года Міншчыны” 2016 г. – Андрэй Мартынюк. Уся канструкцыя “Балабухі” складаецца з дзевяці механізаваных сцэн-пляцовак, на кожнай з каторых размешчаныя рухомыя персанажы, якія маюць сваіх прататыпаў сярод мясцовых работнікаў культуры. І вось цуды пачынаюцца... Майстар цісне на кнопачку і дэкарацыі нібыта ажываюць. Тут і зіма з Калядамі і Масленіцай, тут і лета з купальскім вогнішчам, тут і восень з Дажынкамі. Казачнае жыцце вабіць не толькі дзяцей, але і дарослых, што прыйшлі паглядзець на “Балабуху”. “Станькаўскі Дом майстроў” ДУ “Дзяржынскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”


Таццяна Ткачова, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».