Вы тут

Бразілец пабудаваў замак з пяску і пражыў у ім 22 гады


Жыхар Бразіліі Марсіа Матоліас узвёў на пляжы Рыа-дэ-Жанейра замак з пяску і пражыў у ім 22 гады. Пра гэта пішуць СМІ.


Фота: brestcity.com

Адзначаецца, што на пясочнае будаўніцтва яго натхнілі архітэктурныя будынкі знакамітых майстроў Антоніа Гаўдзі і Оскара Німеера.

Пры гэтым Марсіа Матоліас першапачаткова не планаваў пражываць у сваім пясчаным стварэнні, а хацеў толькі выкарыстоўваць яго як будынак для кнігарні. Аднак затым вынаходлівы мужчына ўмацаваў замак з пяску драўлянымі бэлькамі і пераехаў у новае жыллё. Ежу мужчына рыхтуе на вуліцы, на невялікай плітцы.

Вядома, што кнігам у доме таксама знайшлося месца, у замку ёсць бібліятэка.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Грамадства

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

Мы з Аленай Варановіч пазнаёміліся выпадкова, на вуліцы. Адразу разгаварыліся і знайшлі агульную мову. Тады за кубкам кавы яна сказала мне важныя словы: «Ніколі не губляй мару дзяцінства».

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.