Вы тут

Дні бяспекі пройдуць на Беларускай чыгунцы 21-25 мая


З 21 па 25 мая на аб'ектах чыгуначнага транспарту міліцыянеры правядуць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Бяспека”. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце МУС. Спецыялісты акцэнтуюць увагу на папярэджанні няшчасных выпадкаў і ДТЗ.


Фота: ostrovets.by

Паводле звестак МУС, з пачатку года пад пасажырскія і грузавыя цягнікі трапілі 39 чалавек, з якіх 26 загінулі, астатнія траўмаваныя. Каля 30 працэнтаў пацярпелых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Часцей за ўсё няшчасныя выпадкі фіксаваліся на перагонах ў вячэрні час, радзей — уначы на ​​станцыях і прыпыначных пунктах. Асноўныя прычыны трагедый — пераход пуцей у забароненых месцах і перад надыходзячымі саставамі, а таксама парушэнне мер бяспекі на платформах.

З пачатку года да адміністрацыйнай адказнасці за пераход чыгуначных пуцей або знаходжанне на іх у неўсталяваным месцы прыцягнута звыш 3 600 чалавек.

Акрамя няшчасных выпадкаў, зарэгістравана чатыры ДТЗ з удзелам аўтамабіляў і цягнікоў, у выніку якіх адзін чалавек загінуў і тры — траўмаваныя.

У МУС папярэджваюць, што аб'екты чыгуначнага транспарту аднесены да катэгорыі павышанай небяспекі, дзе варта быць вельмі ўважлівымі і выконваць устаноўленыя правілы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».