Вы тут

МТС анансаваў запуск інтэрактыўнай выстаўкі «Дзеці ў інтэрнэце»


На “ТІБО 2018” кампанія МТС анансавала адкрыццё бясплатнай інтэрактыўнай выстаўкі  “Дзеці ў інтэрнэце”. Сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і дзіцячым фондам ААН  ЮНІСЕФ  мабільны аператар працягне навучаць дзяцей бяспечным паводзінам у інтэрнэце.


— Віртуальная прастора аказвае ўсё большы ўплыў на сучаснае грамадства. Асабліва моцна ў яе ўцягнутыя дзеці і падлеткі, якія з'яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі інтэрнэта,  сацыяльных сетак і мессенджэраў. Неабходна ўлічваць, што ў сеціве можа ўтрымлівацца не толькі карысная інфармацыя. Таму нашай першачарговай задачай з'яўляецца мінімізацыя негатыўнага ўздзеяння інтэрнэт-асяроддзя на дзяцей і падлеткаў, а таксама забеспячэнне як мага больш бяспечнага іх знаходжання ў сеціве. Абсалютна відавочна, што гэта задача не можа быць рэалізавана толькі шляхам тэхнічных абмежаванняў, — падкрэслівае дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Павел Ліс. — Неабходна фарміраваць навыкі бяспечных паводзін у Інтэрнэце як у саміх дзяцей, так і ў бацькоў і педагогаў.  

Выстаўка адкрыецца ў паўнавартасным фармаце восенню бягучага года ў Мінску. Плануецца, што затым яна працягне працу па чарзе ў кожным з абласных цэнтраў Беларусі. Наведаць яе змогуць бясплатна усе жадаючыя.

На стэндзе МТС у рамках “ТІБО 2018” прадстаўлены дзве актывацыі, прысвечаныя агульным звесткам пра інтэрнэт, а таксама правілам стасункаў у сеціве. Кожная тэма раскрыта з дапамогай інтэрактыўных элементаў. Наведвальнікі могуць зрабіць здымкі ў фотозоне і разгледзець 3D-мадэль будучай выставы.

Сумесна з ЮНІСЕФ кампанія МТС мае намер правесці апытанне сярод дзяцей, настаўнікаў і бацькоў на тэму кібербулінгу, каб ацаніць сур’ёзнасць сітуацыі.

— Кібербулінг — глабальная праблема, характэрная не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету. Сёння ў Беларусі амаль 95% дзяцей з'яўляюцца карыстальнікамі інтэрнэту,  прыкладна 70% выкарыстоўваюць для доступу ў сетку мабільныя прылады. Гэта робіць дзяцей уразлівымі для кібербулінгу і сексуальных дамаганняў. Па дадзеных апошняга даследавання ЮНІСЕФ у Беларусі, самая ўразлівая група —  падлеткі ва ўзросце 13-17 гадоў. Праект “Дзеці ў інтэрнэце” закліканы ўмацаваць веды дзяцей у вобласці кібербяспекі, — адзначыў прадстаўнік дзіцячага Фонду ААН  ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар.

Гісторыя праекта “Дзеці ў інтэрнэце”

Праект  рэалізуецца кампаніяй МТС у рамках пагаднення з Міністэрствам адукацыі. За час яго існавання бяспечным паводзінам у сеціве  навучана больш за 8, 5 тысяч вучняў малодшых класаў. Заняткі па бяспечных паводзінах у інтэрнэце прайшлі ва ўсіх абласных цэнтрах і шматлікіх райцэнтрах — Полацку, Наваполацку, Баранавічах, Пінску і іншых. У гульнявой форме валанцёры праекта распавядалі дзецям аб простыя правілах, якія дазваляюць бяспечна карыстацца інтэрнэтам.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».