Вы тут

Усе беларускія тэлекампаніі да лістапада пяройдуць на HD-фармат


Усе беларускія тэлекампаніі да лістапада бягучага года пяройдуць на HD-формат вяшчання, заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў сёння на адкрыцці ІІ Беларускага ІКТ-саміту.


"Летам 2015 года мы цалкам перайшлі на трансляцыю лічбавага тэлебачання. Да лістапада бягучага года скончым перавод усіх тэлекампаній і аператараў сувязі на дастаўку кантэнту ў рэжыме HD-якасці", - сказаў Сяргей Папкоў.

Паводле яго слоў, лічбавая трансфармацыя эканомікі, сацыяльнага жыцця немагчыма без развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ). "Актыўна развіваецца пратакол 4G, не за гарамі ўкараненне 5G, на базе якога неабходна развіваць лічбавую індустрыялізацыю, будзем займацца інтэрнэтам рэчаў", - сказаў міністр.

Ён пажадаў удзельнікам ІІ Беларускага ІКТ-саміту плённай працы. Мерапрыемства ўключае пленарнае і секцыйныя пасяджэнні, прысвечаныя розным тэхналагічным трэндам. Сярод іх тэхналогіі шырокапалоснага доступу, інтэрнэт рэчаў, воблачныя тэхналогіі, машыннае навучанне, штучны інтэлект, дапоўненая і віртуальная рэальнасць, блокчэйн, 3D-тэхналогіі мадэлявання і візуалізацыі, інфармацыйная бяспека. У саміце прымаюць удзел кіраўнікі вядучых ІКТ кампаній і кіраўнікі прадстаўніцтваў сусветных брэндаў з Беларусі, Расіі, Кітая і іншых краін. Удзельнікі мерапрыемства маюць магчымасць прадставіць інавацыйныя рашэнні і перадавыя тэхналогіі, устанавіць перспектыўныя і доўгатэрміновыя дзелавыя кантакты.

Саміт праходзіць у рамках XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2018", работа якога прадоўжыцца па 18 мая.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.